Мірная акцыя пратэсту ў Мінску 30 жніўня 2020 года. Фота spring96.org 30 жніўня - 21 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.

На 14 гадзін прызначаныя акцыі пратэсту ў Мінску і рэгіёнах. Сілавікі выставілі агароджы і спецтэхніку на плошчы Незалежнасці і каля стэлы "Мінск - горад-герой". Закрытыя станцыі метро ў цэнтры, а таксама назіраюцца праблемы з мабільнай сувяззю. 

На плошчы Незалежнасці каля 14 гадзін пачаліся кропкавыя затрыманні. Пераважна затрымліваюць мужчын. 

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома, што затрыманыя: 

  • Ахрэм Ягор
  • Запрудскі Ігар
  • Запрудскі Ігнат
  • Кляшторны Андрэй
  • Лыскавец Яраслаў
  • Прыгодзіч Станісаў
  • Супрановіч Сяргей
  • Татур Уладзіслаў
  • Шіла Іван
  • Яроменка Антон

Пінск

Паведамляецца, што быў затрыманы Антонік Віктар. Ён быў дастаўлены ў ГАМ. 

Крыніца: 3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах