Затрыманне ў Мінску 1 верасня. Скрыншот з відэа. Раніца 1 верасня ў Мінску азмрочылася затрыманнямі грамадзян. У гэты дзень у многіх гарадах Беларусі адбываюцца мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. 

Так  на вуліцы Мсціслаўца каля 8-40 невядомыя запхнулі ў аўто проста на вуліцы Кавальчук Любоў і звезлі ў невядомым накірунку. Жанчына збірала подпісы подпісы за адкліканне дэпутата ў сваёй акрузе. 

ТUT.BY - навіны ў тэлеграм-канале паведамілі, што каля вучэбнага корпусу БНТУ былі затрыманыя двое студэнтаў.  Прозвішчы затрыманых  - Уладзіслаў Стасевіч  і Вікторыя Гранкоўская.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber)
  • @ViasnaSOS - тэлеграм
  • + 375 17 377 55 40

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Крыніца: У першы дзень восені ў Беларусі працягваюцца затрыманні