Затрыманне студэнтаў у МДЛУ. Фота з сайта vkurier.by 4 верасня ў раёнах горада праходзяць стыхійныя мірныя акцыі пратэсту. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў. 

Раніцай быў затрыманы ў Шабанах Віктар Шаўчэнка. Пра гэта паведаміў яго калега. 

Днём у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце АМАП брутальна затрымаў Прохара Навіцкага, Мікіту Адацкага, Аляксандра Масалевіча, Антона Паучкова. Іх адвезлі ў Партызанскі РУУС, а пасля складання пратаколаў вярнулі ва ўніверсітэт. 

Каля Парка высокіх тэхналогій у 18 гадзін быў затрыманы Павел Магірка. Там жа былі затрыманыя Ульяна Нікалаенка, Дзяніс Рыжкоў, Павел Белы, Павел Іваноў, Валер Дужык, Арцём Джамшурын, Таццяна Казлоўская.

Паведамляецца пра затрыманне Ігараса Брагінаса па вул. Даўгабродскай у Мінску. Мужчына выйшаў па цыгарэты і быў затрыманы. 

У падземным пераходзе на перакрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Мельнікайтэ быў затрыманы Дзмітрый Жукоўскі. На ім была апранутая белая майка з "Пагоняй". 

Насупраць гасцініцы "Юбілейная" была затрыманая Ірына Сакалоўская

У Віцебску пасля судовага працэса верагодна быў затрыманы Дзмітрый Каралькоў. Сёння ў судзе яго пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь за фатаграфаванне з бела-чырвона-белым сцягам на фоне будынку УУС.Тэлефон Дзмітрыя быў недасяжны. Хутчэй за ўсё, віцябляніна да панядзелка кінулі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У Наваполацку ахова прадпрыемства "Нафтан" адвезла ў РАУС Артура Сінега. Да суда ён быў змешчаны ў ЦІП Наваполацку. 

У Гомелі была затрыманая Таццяна Бачурная, яе даставілі ў РАУС.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber)
  • @ViasnaSOS - тэлеграм
  • + 375 17 377 55 40

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Крыніца: Затрыманні ў Мінску 4 верасня Дапоўнена