- Катэгорыя: Вясна
7 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
Паэтка, перакладчыца і сакратарка Беларускага ПЭН-Цэнтра Ганна Комар была затрымана 8 верасня – у той дзень беларусы даведаліся, што Марыю Калеснікаву хацелі вывезці з Беларусі, а яна парвала свой пашпарт. У аўтазаку Ганне сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще, вы нам скрашиваете наши будни!“, а ў Жодзіна затрыманым дзяўчынам зладзілі “дыскатэку”… Ці быў гэта тролінг, Ганна не разумее дагэтуль.
- Катэгорыя: Вясна
Міністэрства юстыцыі Беларусі 15 кастрычніка разгледзіць пытанне аб спыненні ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі, абаронцы палітычных зняволеных экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі і кіраўніцы яго выбарчага штабу, сябра прэзыдыeму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай. Пра гэта Аляксандар Пыльчанка распавёў агенцтву «Інтэрфакс-Захад».
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску каля 18 гадзін быў затрыманы відэааператар выдання "Новы час" і Зялёнага партала Аляксандр Вялітчанка. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яго жонка.
Праваабаронцы прэзентавалі даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў поствыбарчы перыяд Фота Дакумент
- Катэгорыя: Вясна
У чацвер, 8 кастрычніка, прадстаўнікі праваабарончай кааліцыі прэзентавалі даклад “Беларусь пасля выбараў”, які ўтрымлівае інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў паствыбарчы перыяд. Спецыялісты сфакусаваліся на правах чалавека на жыццё, асабістую свабоду і гуманнае абыходжанне, а таксама свабодзе ад катаванняў. Таксама ў дакладзе закранутыя факты парушэнняў правоў журналістаў і дзяцей.
- Катэгорыя: Вясна
Восьмага кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
Кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай працягваецца. На дадзены момант хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Марфы Рабковай, не звязанай з пазбаўленнем волі, падпісалі амаль 150 чалавек. У межах кампаніі паручылася за праваабаронцу "Вясны" вядомая 73-гадовая палітычная актывістка Ніна Багінская. Актывістка лічыць, што ў такія складаныя часы ў Беларусі важна праяўляць салідарнасць з беларусамі, якія пераследуюцца па палітычных матывах, усімі магчымымі спосабамі. Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска ўжо больш двух тыдняў. Праваабаронцы "Вясны" лічаць, што спробы абвінаваціць Марфу Рабкову ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з’яўляюцца неабгрунтаванымі, надуманымі і палітычна матыванымі, накіраванымі на перашкоду яе праваабарончай дзейнасці. Палітычна матываваны пераслед Марфы Рабковай адбываецца на фоне бязлітаснай вайны, якую улады абвясцілі ўсяму беларускаму грамадству.
- Катэгорыя: Вясна
7 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту. У гэты дзень разглядаецца шмат спраў тых, хто быў затрыманы ў перыяд з 9 па 13 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
У Салігорску 6 кастрычніка супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэту Леанід Мархотка.
- Катэгорыя: Вясна
Жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя паведаміла, што ўжо 10 дзён няма сувязі з блогерам: да яго не пускаюць адваката і не даходзяць лісты. Жонка блогера хвалюецца, ці праўда ён на Акрэсціна і ў якім ён стане. Па стане на раніцу 4 кастрычніка ён лічыўся ў спісах валанцёраў у ЦІП на Акрэсціна. "Вось ужо 10 дзён Эдуард Пальчыс, па словах уладаў, знаходзіцца ў ЦІП Акрэсціна. Аднак пацверджанняў гэтаму няма. За ўвесь гэты час яго адвакату Марыі Колавай-Гудзілінай ні разу не ўдалося пабачыцца і пагутарыць з ім.