Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску У Салігорску 6 кастрычніка  супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэту Леанід Мархотка.

Як паведамілі «Вясне» сваякі затрыманага, Мархотка ў аўторак вечарам на ровары кіраваўся ў бок дому. Яго спынілі і разам з роварам забралі ў аўтамабіль.

Толькі на другі дзень стала вядома, што Леанід утрымліваецца ў РАУС да суда.

Сваякам дзяжурны супрацоўнік міліцыі паведаміў толькі тое, што на праваабаронцу заведзеная адміністрацыйная справа і яго да суда могуць утрымліваць 72 гадзіны.

Ім удалося перадаць Леаніду цёплую вопратку і неабходныя лекі.

Пра дату, да якую прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы – пакуль нічога невядома.

Крыніца: Салігорск: Праваабаронцу БХК затрымалі да суда разам з роварам