Шостага кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У дачыненні да 19 грамадзян Беларусі, якія распаўсюджвалі ў інтэрнэце звесткі пра супрацоўнікаў міліцыі, завялі крымінальныя справы, паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму. Міліцыя працягвае шукаць тых, хто на розных інтэрнэт-рэсурсах публікуе звесткі пра супрацоўнікаў міліцыі і іх сваякоў, абражае і пагражае праваахоўнікам, удакладняецца ў паведамленні.

Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітолага Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасля захворвання на COVID-19 у СІЗА. Пра гэта піша Tut.by.

Сілавікі ў аліўкавай форме і масках затрымалі ЛГБТ+ актывіста Жэню Вялько на Маршы жанчын 26 верасня каля Камароўскага рынку ў Мінску. Яго пратрымалі двое сутак на Акрэсціна ў Мінску і ў ІЧУ у Жодзіна да суда. 28 верасня Жэню аштрафавалі на 137,5 рублёў паводле арт 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і адпусцілі. Як паведамляе MAKEOUT, з-за таго, што Жэня – трансгендарны чалавек, у ІЧУ і міліцыі ён падвергнуўся жорсткаму абыходжанню і дыскрымінацыі на падставе сваёй ідэнтычнасці, пра што сведчаць шматлікія факты прымянення да яго трансфобнай рыторыкі, шантажу і пагроз. "Вясна" прыводзіць гісторыю Жэні Вялько.  На працягу ўсяго затрымання людзі ў масках ігнаравалі Женін пашпартны падлогу, пастаянна прымушалі пацвярджаць сваю гендэрную прыналежнасць, абразліва адклікаліся аб яго гендэры, высмейвалі знойдзены ў сумцы ЛГБТ+ сцяг.

Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, разглядаюцца ў аўторак, 6 кастрыніка ў раённых судах Мінска і многіх гарадах Беларусі. Большасць працэсаў праходзіць за парушэнне артыкула 23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Некаторых таксама прыцягваюць да адказнасці за непадпарадкаванне міліцыі - арт. 23.4 КаАП.

Сапсаваны вадамёт у Мінску 4 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода Прэс-служба МУС паведаміла, што ГУБАЗіК знайшоў тых, хто адзначыўся «актыўнымі супрацьпраўнымі дзеяннямі» падчас акцыі пратэсту ў Менску 4 кастрычніка. Ім пагражае крымінальны пераслед.

Ілюстрацыйнае фота TUT.BY Затрыманні, агляды і ператрусы парцягваюцца ў Беларусі пятага кастрычніка.

Па стане на вечар 5 кастрычніка ў Беларусі 77 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Адным з палітвязнем з'яўляецца 25-гадовы спартсмен Алег Мазгоў. За ўдзел у мітынгу 9 жніўня ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Санкцыя гэтай нормы прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. Жонка Алега распавяла яго гісторыю "Вясне". Да затрымання Алег працаваў у Мінску фітнес-трэнерам, займаўся боксам. Як распавяла жонка Алега, яна знаходзіцца на 5-ым месяцы цяжарнасці, а 8-га лістапада будзе год з іх вяселля. Да арышту Алег уладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаткі Рады дзяржаваў Швейцарыі Селін Вара і Ліза Мацоне, а таксама дэпутат Еўрапарламента ад Аўстрыі Андрэас Шыдэр і дэпутат Бундэстага Германіі Рэне Роспель сталі “хроснымі” палітычных зняволеных Дзмітрыя Папова, Дзмітрыя Каракі, Юрыя Савіцкага і Аляксандра Васілевіча. Селін Вара, дэпутатка Рады дзяржаваў ад Швейцарскай партыі зялёных, сказала з нагоды рашэння стаць “хроснай” Дзмітрыя Папова:

Людзі нясуць пратэстоўца, параненага светлашумавой гранатай падчас поствыбарнай акцыі пратэсту ў Мінску 9 жніўня 2020 года. Фота: svaboda.org Праваабарончая кааліцыя падрыхтавала і даслала дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ, даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.