Заля судовых пасяджэнняў У сераду, 14 кастрычніка, у Мінску і рэгіёнах праходзяць суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту, што адбыліся ў апошні час. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах. 

У краме «Канфіскат» у Менску выставілі на продаж дзясяткі мабільных тэлефонаў, многія зь якіх пашкоджаныя, піша Радыё Свабода. У сеціве выказваюцца меркаваньні, што гэта тэлефоны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.

Як піша "Радыё Свабода", сямёх гарадзенцаў затрымалі ў апошнія дні па падазрэнні ў крымінальнай справе, нібыта яны датычныя да тэлеграм-чатаў у мікрараёнах. Сама меней сямёх гарадзенцаў затрымалі з 9 кастрычніка, сярод іх — пяць жанчын. Іх падазраюць у «арганізацыі або падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Вядома, што некаторых з затрыманых падазраюць у парушэнні закону ў першыя дні пратэстаў 9–11 жніўня, а таксама ў датычнасці да тэлеграм-чатаў мікрараёнаў. Пасля 72 гадзін у ізалятары дзвюх асоб вызвалілі з-пад варты.

13 кастрычніка Рада Еўропы выступіла з заявай адносна сітуацыі ў Беларусі.

Сідзячы пратэст каля НАН 12 кастрычніка. Фота "Новы час" 13 кастрычніка ў Беларусі працягваліся затраманні актывістаў і ўдзельнаў акцый пратэсту.

13 кастрычніка змененая мера стрымання двум фігурантам справы PandaDoc — галоўная бухгалтарка Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап сёння вернуцца дадому. Раней, нагадаем, на волю выйшаў дырэктар мінскага офіса кампаніі Дзмітрый Рабцэвіч, ён быў сярод удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Тром фігурантам абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе, паведамілі TUT.BY адвакаты. Пад вартай застаецца яшчэ адзін супрацоўнік PandaDoc — менеджэр па прадукту Віктар Куўшынаў. Арыштаваныя супрацоўнікі PandaDoc

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Самуэль Кагалаці (Палата прадстаўнікоў, Бельгія), Дзітмар Кёстэр (Еўрапейскі парламент, Германія) і Урсула Гродэн-Краніх (Бундэстаг, Германія) сталі “хроснымі” Аляксандра Шабаліна, Алены Маўшук і Паўла Пяскова. samuel-cogolati.jpg

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Самуэль Кагалаці (Палата прадстаўнікоў, Бельгія), Дзітмар Кёстэр (Еўрапейскі парламент, Германія) і Урсула Гродэн-Краніх (Бундэстаг, Германія) сталі “хроснымі” Аляксандра Шабаліна, Алены Маўшук і Паўла Пяскова. samuel-cogolati.jpg

Андрэй Чапюк. Фота з сацыяльных сетак Заява беларускай праваабарончай супольнасці

Ілюстрацыйнае фота 12 кастрычніка адбылася анлайн прэс-сесія ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.