Ад палітвязня Арцёма Сакава ужо тры тыдні няма ніякіх вестак. Пра гэта "Вясне" паведамілі ягоныя бацькі. Ларыса Сакава мяркуе, што Арцём піша лісты, аднак яны не даходзяць:

Праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч на Еўрарадыё ЦВК на сваім пасяджэнні 22 ліпеня абмеркавала пытанне з абмежаваннем колькасці назіральнікаў  ва ўчастковых выбарчых камісіях, звязаўшы гэта з пандэміяй каранавіруса.

Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online Магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч паведаміў MSPRING.ONLINE, што яго выклікалі ў Следчы камітэт 22 ліпеня. Следчы па тэлефоне паведаміў, што прычынай сталі выказванні актывіста на судзе 21 траўня.

20 ліпеня доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Савецкім раёне Гомеля Леанід Судаленка агледзеў выдзеленыя для агітацыі месцы на прыпынках грамадскага транспарту галоўнай артэрыі раёна – праспекце Рэчыцкаму. Нягледзячы на тое, што перадвыбарная агітацыя дазволена ўжо каля тыдня, адзінай інфармацыяй на тэму маючай адбыцца кампаніі па выбарах Прэзідэнта назіральнік выявіў аб'яву аб агітацыйнай сустрэчы супраць Лукашэнкі, якая прайшла 18 ліпеня ў іншым раёне абласнога цэнтра.

Апошні месяц масава пераследуюцца падпісчыкі телеграм-канала "Армія з народам". Гэтымі справамі ў Беларусі займаюцца супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (ГУБАЗіК). У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуліся ўжо каля дзясятка падпісчыкаў гэтага тэлеграм-канала, якія адзначаюць брутальнасць і непрапарцыйнасць дзеянняў супрацоўнікаў ГУБАЗіК пры расследаванні гэтых справаў. За што і якім чынам пераследуюць іх, ці могуць прыцягваць да адказнасці толькі за факт прыналежнасці да гэтай супольнасці — разбіраемся з юрыстам Праваабарончага цэнтра» Вясна" Аляксеем Лойка.  Як адзначыла начальніца ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Вольга Чамаданава ў інтэрв'ю "СБ", за тэлеграм-каналам "Армія з народам" ведамства назірае з чэрвеня.

На сайце petitions.by размешчаная петыцыя, накіраваная ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Яе аўтары паведамляюць, што 7 ліпеня 2020 года з Генпракуратуры быў атрыманы адказ на электронны зварот праваабаронцаў, які тычыўся спынення незаконных дзеянняў міліцыі.

Дзіцячы сад №2 в. Копішча. Фота з сайта ўстановы адукацыі Памятаеце гісторыю з нечаканай пратэстнай акцыяй у прыгарадзе Мінска – вёсцы Копішча? 14 ліпеня жыхары невялікага мікрараёна, які ўшчыльную прымыкае да горада, больш вядомага пад камерцыйнай назвай жылога комплексу – "Новая Баравая", выйшлі на вуліцу, пратэстуючы супраць рашэння ЦВК аб нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Віктар Адзіночанка Назіральнік кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Віктар Адзіночанка звярнуўся да старшыні Гомельскага гарвыканкама па факце вызначэння месцаў у Цэнтальным раёне горада для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.

У Беларусі працягваецца пераслед актыўных людзей па палітычна матываваных падставах. “Вясна” публікуе звесткі пра новыя выпадкі пераследу: затрыманні, складанне пратаколаў, выклікі ў міліцыю. Стала вядома пра затрыманне ўдзельніка гурта TonqiXod і сябра ініцыятыўнай групы Вікара Бабарыкі Максіма Субача. Дакладны час і абставіны затрымання пакуль невядомы, але па інфармацыю, якую апублікавала ў Facebook намесніца старшыні Пэн-цэнтру Таццяна Нядбай, апошні раз Максім выходзіў на сувязь у 11 вечара ў нядзелю 19 ліпеня. Да гэтага ён быў на пікеце Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народу.

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) не будзе весці назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, пішуць naviny.by са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.