Журналіст Аляксандр Вялітчанка. Фота з фэйсбука У Мінску каля 18 гадзін быў затрыманы відэааператар выдання "Новы час" і Зялёнага партала Аляксандр Вялітчанка. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яго жонка. 

Вядома, што ў момант затрымання ён размаўляў па тэлефоне, калі да яго падыйшлі невядомыя людзі, якія не прадставіліся. Праз некаторы час сувязь з Аляксандрам Вялітчанка абарвалася. 

Дзе зараз знаходзіцца журналіст дакладна невядома. 

Нагадаем, Аляксандр Вялітчанка апошнім часам здымаў падзеі на мірных акцыях пратэсту, а ў ліпеня бягучага года з камандай аднадумцаў адправіўся ў падарожжа па Прыпяці, каб зняць дакументальны фільм пра будаўніцтва воднага шляху Е40. 

Крыніца: Затрыманы журналіст "Новага часу" Аляксандр Вялітчанка