Фота з ператрусу ў Юрыя Седзянеўскага. Восьмага кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

У Мінску сёння некалькі прадстаўнікоў сілавых струкрур у балаклавах  затрымалі непасрэдна на працоўным месцы працаўніка адной са станцый шынамантажу Максіма Матушкіна.

Зараз ён знаходзіцца нібыта ў Цэнтральным РУУС.

Адной з прычынаў затрымання можа быць актыўнасць Матушкіна ў тэлеграм-чатах.

У Гародні праходзяць мінімум тры ператрусы па справе аб удзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, меркавана за 6 верасня, піша @belsat

Падазраванымі па справе ч.1 арт. 342 прызнаныя два браты - Уладзімір і Юрый Седзянеўскія.

Санкцыю на ператрус даў пракурор Клішын.  Братоў пакуль пакінулі на волі.

Пасля 14 гадзін у Мінску сілавікі разагналі джаночы ланцуг ная крамы "Рамонак" у Вяснянцы. Пры гэтам былі затрыманыя як мінімум тры жанчыны. Прозвішча адной з іх Алена Шаўчэнка.

Хроніка судовага пераследу за восьмага кастрычніка

8 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту. У гэты дзень разглядаецца шмат спраў тых, хто быў затрыманы ў перыяд з 9 па 13 жніўня.

Крыніца: Без затрыманняў у Беларусі аніяк. Хроніка пераследу за 8 кастрыніка