04.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Дзмітрый Данільчык. Фота з сацыяльных сетак. Судом Дзятлаўскага раёна 30 траўня разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Слоніма Дзмітрыя Данільчыка, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Справу разглядаў суддзя Сяргей Сёмуха.

04.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 31 траўня агучылі вырак па чарговаму масаваму суду за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да пазбаўлення волі асудзілі адразу восемь чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіені, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча. Справу з 7 траўня разглядала Вікторыя Пакунова.

03.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Мінска 15 траўня асудзілі Аляксандра Саевіча паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф памерам 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).

03.06.2024 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1395 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па даных "Вясны", у траўні на волю выйшлі мінімум 28 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Яшчэ адзін палітвязень быў асуджаны да "хатняй хіміі" і вызвалены з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

03.06.2024 Тэгі: палітвязні, заканадаўства, умовы ўтрымання Мінула амаль дзесяць гадоў з таго дня, як у 2014-м з-за кратаў выйшаў на свабоду Алесь Бяляцкі – кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”. Фармальнай падставай гучнай падзеі сталася амністыя ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашызму, закон аб якой быў прыняты напярэдадні. Гэта было першае крымінальнае зняволенне Алеся, якім улада “ўзнагародзіла” яго за праваабарончую дзейнасць. На жаль, сёлетняя амністыя, якая таксама прысвечаная ўгодкам вызвалення краіны, такой магчымасці не прадугледжвае. Ні для Алеся, ні для іншых палітычных зняволеных, якіх цяпер стала, у параўнанні з 2014-м годам, на некалькі парадкаў больш. "Вясна" разам з юрыстам Алегам Мацкевічам разбіраецца ў асаблівасцях чарговай беларускай амністыі.

03.06.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Травень 2020 года, калі быў дадзены старт прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, паклаў пачатак небывалай дагэтуль хвалі рэпрэсій у дачыненні да неабыякавых, а таксама беспрэцэдэнтнай атмасферы страху і запалохвання грамадства. “Вясна” ўзгадвае падзеі гарачых травеньскіх дзён і распавядае пра тых, хто сярод першых патрапіў пад каток рэпрэсіўнай машыны. 

03.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

31.05.2024 Тэгі: грамадства, рэпрэсіі, правы дзіцяці, падкаст 1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей. Падкаст "Вясна прыйдзе" сабраў пяць гісторый дзяцей ды іх рэпрэсаваных бацькоў. Як васьмігадовы Гера ўжо чатыры гады чакае свайго палітзняволенага бацьку; як дзесяцігадовая Багдана апынулася ў прытулку праз арышт яе маці; як сын бачыў збітага бацьку, а дачка цяпер баіцца паліцыі. Гэтыя гісторыі паказваюць, як палітычныя рэпрэсіі ўплываюць на самае ўразлівае — дзяцінства.

31.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.