24.04.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы Асобы: Павел Сапелка, Уладзімір Лабковіч На пляцоўцы па продажы маёмасці "Белюрзабеспячэнне" з дапамогай электронных таргоў прададзеная двухпакаёвая кватэра палітзняволенага юрыста Праваабарончага цэнтра "Вясна" і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. Там ён пазначаны як "даўжнік" з абцяжараннем "арышт следчых органаў, забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы".

24.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка па "народным" артыкуле за ўдзел у адным з шэсцяў восенню 2020-га года асудзілі Мікіту Дабравольскага. Суддзя Вольга Емельянчанка прызнала мінчука вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла яму два з паловай гады "хатняй хіміі". Галоўныя доказы па справе — бежавае паліто і фота ў ім з шэсця. 

24.04.2024 Тэгі: суды, грамадства, рэпрэсіі  18 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў". Некаторыя суддзі, якія выносілі палітычна-матываваныя прысуды, пайшлі на павышэнне, а аднаго знялі з пасады за "здзяйсненне правіны". "Вясна" прааналізавала ўказ і распавядае пра рэпрэсіўных суддзяў і іх новыя пасады.

24.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Хрысціянскага прапаведніка і шматдзетнага бацьку Сергія Мельянца затрымалі 19 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Ён прыходзіў падтрымаць палітзняволенага журналіста-каталіка Ігара Карнея. Сергій агулам прабыў на Акрэсціна 25 сутак. За гэты час да яго прыязджаў супрацоўнік КДБ і пагражаў крымінальнай справай не толькі супраць яго, але і супраць жонкі, а таксама перадачай сямі дзяцей органам апекі і руйнаваннем дома. Аднак мужчыну ўдалося выйсці на волю і з сям'ёй пакінуць Беларусь. Апынуўшыся ў бяспецы, Сергій распавёў "Вясне" сваю гісторыю пераследу: затрыманне ў судзе супрацоўнікамі ў цывільным, збіццё ў Фрунзенскім РУУС, жорсткія ўмовы на Акрэсціна, пагрозы крымінальнай справай за "здраду дзяржаве" і як яму ўдалося пазбегнуць далейшага пераследу.

23.04.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, культура, салідарнасць Пабачыў свет "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023". Яго першая прэзентацыя адбудзецца ў Вільні 25 красавіка, дзе можна будзе бясплатна атрымаць кнігу.

23.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы Крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК) у парадку спецыяльнай вытворчасці супраць былога палітзняволенага і праваабаронцы Леаніда Судаленкі накіравалі ў Гомельскі абласны суд для завочнага разгляду. Вядома, што матэрыялы справы размясціліся ў двух тамах, але сутнасць абвінавачвання самому праваабаронцу да гэтага часу невядомая. Нядаўна міліцыянты прыходзілі ноччу ў беларускую кватэру Леаніда шукаць яго, хоць той з'ехаў з краіны мінулым летам.

22.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Савецкага раёна Мінска 28 сакавіка да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" асудзілі Святлану Кудрыцкую. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у адной акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Доказамі па справе стала відэа, на якія трапіла жанчына, і адзенне, у якім яна была на акцыі. Прысуд па справе вынесла Вольга Емяльяненка. 

22.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Па крымінальных палітычных справах з 2020 года асудзілі ўжо каля пяці тысяч чалавек. Ужо тры з паловай гады штодня суды па ўсёй Беларусі канвеерам разглядаюць справы супраць нязгодных з палітыкай рэжыму Лукашэнкі. Некалькі судовых працэсаў праходзілі прама ў следчых ізалятарах. Справы супраць палітвязняў разглядалі ў гомельскім СІЗА, гродзенскай турме і СІЗА на Валадарскага ў Мінску. Апошняя праходзіла месяц таму. Часам палітвязняў судзяць у калоніях і турмах за "непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы". "Вясна" згадвае, каго з палітвязняў судзілі проста ў ізалятары і расказвае пра нагоды.

22.04.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #Westandbyou Саміра Марці (Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі), Герт Габрыэлс ды Эсма Лала (абое з партыі GroenLinks-PvdA, Нідэрланды) стануць "хроснымі" Анжэлы Сікорскай, Дзяніса Дзямідовіча і Валерыі Касцюговай.