- Катэгорыя: Вясна
19.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 19 красавіка агучылі прысуд 48-гадоваму Фёдару Шведаву. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Суддзя Віталь Кулеш прызначыў Фёдару тры з паловай гады пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
19.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-19 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
18.04.2024 Тэгі: ЛТП, прымусовая праца, карткі У Беларусі да гэтага часу выкарыстоўваецца прымусовая праца пад выглядам суботнікаў, прыцягнення школьнікаў да ўборкі ўраджаю, размеркавання студэнтаў у ВНУ, турэмнай працы, кантрактнай сістэмы найму, лячэбна-працоўных прафілакторыяў і іншага. Міжнародная арганізацыя працы і праваабаронцы неаднаразова паказвалі беларускаму ўраду на парушэнні міжнародных абязальніцтваў, датычных забароны на прымусовую працу. З праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам разбіраемся, што такое прымусовая праца, чым рэгулюецца яе забарона, а таксама аналізуем, што Беларусь (не)зрабіла ў накірунку скасавання прымусовай працы.
- Катэгорыя: Вясна
18.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Савецкага раёна Мінска 28 сакавіка да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года асудзілі мінчука Вадзіма Пятроўскага. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Асноўнымі доказамі віны мужчыны сталі фота і відэа з акцыі пратэсту з яго тэлефоне. Да суда Пятроўскі ўтрымліваўся пад вартай. Прысуд вынесла Алена Жуковіч, якая па "народным" артыкуле асудзіла ўжо мінімум 43 чалавекі.
- Катэгорыя: Вясна
17.04.2024 Тэгі: грамадства, ААН, смяротнае пакаранне Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў рашэнне па індывідуальным звароце ад імя Сямёна Беражнога ды Ігара Гершанкова, асуджаных да смяротнага пакарання і пакараных уладамі Беларусі ў 2018 годзе. Сярод парушэнняў Камітэт угледзеў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, адзначыў, што ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены жыцця, і запатрабаваў ад уладаў Беларусі выплаціць маці пакараных адпаведную кампенсацыю.
- Катэгорыя: Вясна
17.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Гомеля 12 красавіка да трох гадоў калоніі асудзілі супрацоўніка ААТ "Гомельскі завод пускавых рухавікоў" Івана Памесячнага. Яго абвінавацілі "блакаванні або мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, што пацягнула цяжкія наступствы" паводле ч. 3 арт. 350 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Мохараў.
- Катэгорыя: Вясна
17.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Стала вядома, што 38-гадовага Дзяніса Нікіту другога красавіка 2024 году асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэсу.
- Катэгорыя: Вясна
17.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы Па стане на 15 красавіка 2024 году праваабаронцам вядома не менш чым пра 255 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх — 16 чалавек з інваліднасцю, 93 чалавекі ў цяжкім стане здароўя, 63 сталых чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем стан), а таксама дзесяць чалавек з ментальнымі разладамі. 23 маладзёны былі затрыманыя непаўнагадовымі, сярод палітзняволеных — 40 шматдзетных маці і бацькоў. Вядома мінімум пра пяць сямей, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
17.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
16.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Стала вядома, што 21 сакавіка 2024 году ў судзе Гродненскага раёну вынеслі прысуд Уладзіміру Мікулічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").