- Катэгорыя: Вясна
31.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 траўня распачаўся судовы працэс у дачыненні да 35-гадовага Паўла Белаголава, які ўжо адбыў тэрмін па "справе Зельцэра". Яго абвінавачваюць у "паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Суд вядзе Таццяна Рахманенка. Паўлу пагражае да шасці гадоў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
31.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім абласным судзе 31 траўня ў фармаце спецвытворчасці пачынаецца разгляд крымінальнай справы “аналітыкаў Святланы Ціханоўскай”. Абвінавачваюць адразу 20 чалавек: Аляксандра Дабравольскага, Рыгора Астапеню, Філіпа Біканава, Юрыя Дракахруста, Андрэя Казакевіча, Ганну Красуліну, Яўгена Крыжаноўскага, Дзяніса Кучынскага, Вераніку Лапуцька, Аляксандра Лагвінца, Ганну Любакову, Васіля Навумава, Марыю Рогаву, Пятра Рудкоўскага, Алесю Руднік, Наталлю Рабаву, Паўла Усава, Таццяну Чуліцкую, Аляксандра Шлыка, Кацярыну Шмаціну.
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, вайна ва Украіне Брэсцкі абласны суд 21 траўня вынес прысуд 32–гадоваму жыхару Пінска Артуру Радзівановічу. Ён быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 361-3 (“удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу”).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода сумлення, рэпрэсіі, затрыманні, зборныя матэрыялы Сёння ў Беларусі шырока пераследуюць прадстаўнікоў рэлігійнай супольнасці, што падтрымалі дэмакратычны рух. Як гэта адбываецца ў 2024 годзе?
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гродзенскі абласны суд 30 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Андрэя Бурдзені. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе на 12 чэрвеня прызначаная дата завочнага суду над былым палітвязням і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
29.05.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
29.05.2024 Тэгі: палітвязні, інфаграфіка, рэпрэсіі Затрыманне блогера папулярнага YouTube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага і іншых удзельнікаў выбарчага пікета ў Гродне 29 траўня 2020 года распачало хвалю масавых рэпрэсій у Беларусі, якая трывае да гэтага часу. Чатыры гады таму, 1 чэрвеня 2020 года, Ціханоўскага прызналі палітвязнем — першым за падзеі 2020 года. З таго часу тысячы людзей прайшлі праз затрыманні, збіванні і катаванні, "суткі" і зняволенне па палітычных матывах. Па стане на 29 траўня 2024 года ў спісе палітычных зняволеных налічваецца 1 410 чалавек, 173 з якіх — жанчыны.
- Катэгорыя: Вясна
29.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, салідарнасць, зборныя матэрыялы 13 студзеня стала вядома пра жудасныя наступствы пераследу за праяву салідарнасці. У калоніі памёр асуджаны на тры гады за данаты палітвязень Вадзім Храсько, які меў цяжкае захворванне.
- Катэгорыя: Вясна
29.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, гісторыі вязняў Чатыры гады таму, 29 траўня 2020 года, падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера папулярнага YouTube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага і яшчэ прынамсі 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце. Усё адбывалася ў жывым эфіры — сведкамі правакацыі і затрыманняў сталі тысячы гледачоў стрымаў і дзясяткі ўдзельнікаў выбарчага пікету. Частку затрыманых пазней вызвалілі, а некаторых затрымалі і асудзілі па крымінальных артыкулах. У зняволенні ціск на фігурантаў не скончыўся. Фактычна, тыя падзеі на плошчы ў Гродне 29 траўня 2020 года сталі пачаткам масавых рэпрэсій у Беларусі, якія цягнуцца па гэты час. Распавядаем, што цяпер з затрыманымі ў Гродне фігурантамі "справы Ціханоўскага".