01.04.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 сакавіка і першага красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

01.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска чацвёртага сакавіка асудзілі Жанну Дудзінскую паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Жанне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

01.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў 15 сакавіка дырэктара прыватнага прадпрыемства Віталія Шычко, абвінаваціўшы яго ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), а таксама ў ягонай абразе (ч. 2 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Наталля Козел.

29.03.2024 Тэгі: грамадства, катаванні, рэпрэсіі, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Прадстаўнікі Універсітэта і арганізацый на мерапрыемтсве. Фота: Uni Graz/Vilgut Праваабарончы цэнтр "Вясна" у складзе Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці атрымаў прэмію ўніверсітэта Граца ў галіне правоў чалавека за працу па дакументаванні грубых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасці.

29.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы У Баранавічах 28 сакавіка асудзілі 60-гадовую пенсіянерку Рамуальду Дзекола, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Папова, дзяржабвінаваўца – пракурор Вадзім Карачун.

29.03.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Алег Гарэлаў. У Гомельским абласным судзе вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення "Белінвестбанка" Алегу Гарэлаву. Яго абвінавачвалі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 130 (“распальванне іншай сацыяльнай варожасці”), ч. 3 арт. 430 (“атрыманне хабару”) і ч. 1 арт. 338 (“незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў”).

29.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні Віталь Чопік. Скрыншот з відэа. “Брэсцкая вясна” распавяла падрабязнасці пра збіццё і катаванні ў дачыненні да затрыманага напачатку сакавіка 40-гадовага жыхара Брэста, які хадзіў на палітычна матываваныя суды.

28.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экалагічныя правы Святлана Кароль. Гомельскі абласны суд 28 сакавіка вынес прысуд пенсіянерцы і велаактывістцы Святлане Кароль. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса і ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў.

27.03.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.