28.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня адразу пяць чалавек абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Мясцовых жыхароў — Маргарыту Ацемасаву, Ганну Васільеву, Арцёма Ботава, Андрэя Салапуру, Аляксандра Якубука — асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла ім ад двух з паловай гады "хатняй хіміі" да паўтара года калоніі, піша "Берасцейская Вясна". 

28.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода слова, дыфамацыя Амаль у кожнай палітычна матываванай дыфамацыйнай справе адзін з доказаў віны чалавека — лінгвістычная экспертыза. Праваабарончая супольнасць Беларусі ўжо даўно выступае за дэкрыміналізацыю дыфамацыйных артыкулаў, аднак дзяржава па-ранейшаму крымінальна пераследуе людзей за словы. Разам з юрыстам “Берасцейскай Вясны” разбіраемся, якім чынам гэта адбываецца.  

28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Павел Лукашэвіч. Фота з сацыяльных сетак. У Гродзенскім абласным судзе 27 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Ліды Паўла Лукашэвіча. Яго абвінавацілі ў “абразе прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК), “абразе суддзі альбо народнага заседацеля” (арт. 391 КК) і “стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім” (ч. 3 арт. 361-1 КК).

28.05.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.05.2024 Тэгі: звароты, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, права на здароўе Павел Кучынскі Спецдакладчыкі ААН звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя палітвязня Паўла Кучынскага, пра якую ім паведамілі юрысты "Вясны".

28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня агучылі прысуд 39-гадоваму прадпрымальніку Артуру Ролічу — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні розным беларускім ініцыятывам. Прысуд вынес Сяргей Кацэр.

28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 28 траўня распачынаецца судовы працэс над 18-гадовым студэнтам першага курса БДПУ Германам Лебедзевым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

27.05.2024 Тэгі: палітвязні, адвакатура, даклады Human Rights Watch, Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека і праект "Права на абарону" прэзентавалі ў Вільні даклад "Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката", што дакументуе сістэматычныя рэпрэсіі супраць адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы кліентаў у палітычна матываваных справах і праліваюць святло на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.