12.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 ліпеня вынеслі прысуд палітвязню Цімуру Рызапуру па крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Цімуру яшчэ адзін год пазбаўлення волі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі, піша "Берасцейская Вясна".

12.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі" распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня ў закрытым рэжыме. Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ. Судзілі адразу пяць чалавек: 25-гадовага Валера Водзіна (завочна), Андрэя Грыгор'ева, 30-гадовую Вікторыю Волчак, 25-гадовую Ганну Савачкіну і яе маці Таццяну Русак. Іх абвінавачвалі у тым ліку ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і "падрыхтоўцы да акту тэрарызму" (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 КК). Працэс па справе скончыўся 9 жніўня. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што 25-гадовага Валера Водзіна судзілі ў парадку спецвытворчасці і прызначылі 20 гадоў калоніі і буйны штраф у памеры 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў). Пакаранні яшчэ чатыром фігурантам высвятляюцца. 

12.08.2024 Тэгі: грамадства, заявы, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў За чатыры гады з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі не спыніліся рэпрэсіі, наадварот — сітуацыя крытычна пагоршылася. Свет не забыўся на масавыя парушэнні правоў чалавека і актыўна падтрымлівае дэмакратычную Беларусь: у чацвёртую гадавіну пратэстаў да салідарнасці далучыліся палітыкі, актывісты, журналісты, грамадскія і праваабарончыя арганізацыі. Сабралі некаторыя з міжнародных рэакцый з нагоды чацвёртай гадавіны пратэстаў у Беларусі.

12.08.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за чатыры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.

12.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы Асобы: Леанід СудаленкаЛеанід Судаленка. На 17 верасня у Вярхоўным судзе Беларусі прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі былога палітвязня, праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Скарга была пададзеная па звычайнай пошце.

12.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 8 жніўня асудзілі палітзняволеную Наталлю Малец паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслан Сянько прызначыў Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.

12.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Наваполацкім гарадскім судзе восьмага жніўня асудзілі Дзмітрыя Шалака паводле ч. арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла Дзмітрыю тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. А таксама штраф памерам 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).

12.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-12 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.08.2024 Тэгі: праваабаронцы, рэпартаж Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыняў удзел у кірмашы беларускіх арганізацый і ініцыятыў, а таксама рамеснікаў і рамесніц RADA Market, які традыцыйна праводзіцца напярэдадні Міжнароднага дня моладзі. Мерапрыемства прайшло 10 жніўня ў Віленскім тэатры "Vilniaus klasika".

10.08.2024 Тэгі: акцыі, салідарнасць, рэпартаж У дзень салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня на Кафедральнай плошчы Вільні адбыўся мітынг, які завяршыўся Маршам годнасці па вуліцах літоўскай сталіцы. Адзначыць чацьвёртую гадавіну найбольш масавых і драматычных паслявыбарчых пратэстаў сабралася каля паўтысячы беларусаў.