23.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы Сцяг Беларускага незалежнага прафсаюза на мітынгу. Фота з сацыяльных сетак. У перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Пад пераслед у адначассе патрапілі кіраўніцтва і супрацоўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), лідары і актывісты прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) і некаторыя іншыя рабочыя актывісты. Большасць з іх была асуджаная, а некаторыя паспелі адбыць пакаранне. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

22.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заканадаўства, ціск, умовы ўтрымання Па стане на 22 жніўня 2024 года праваабаронцам вядома не менш чым пра 262 палітвязняў, што знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх — 18 чалавек з інваліднасцю, 103 чалавекі ў цяжкім стане здароўя, 59 людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (многія з іх таксама маюць вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальнымі разладамі.

22.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 22 жніўня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Міхаіла Лапунова паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэміскага фармавання), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Працэс вядзе суддзя Алеся Осіпава.

22.08.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Сяргей Моніч з сям'ёй. Былы палітвязень з Заслаўя Сяргей Моніч “ад званка да званка” адбыў трохгадовае пакаранне ў Магілёўскай папраўчай калоніі №15 за нанясенне пратэсных надпісаў. У верасні мінулага года Моніч вызваліўся, агулам правёўшы ў штрафным ізалятары 150 сутак. Але праз 56 дзён на волі яго затрымалі зноў і асудзілі на 15 сутак. Сяргей распавядае “Вясне” пра свой цяжкі досвед і аб сваім рашэнні пакінуць Беларусь.

22.08.2024 Тэгі: праваабаронцы, экстрэмізм Юрысты Беларускага Хельскінскага камітэта звярнуліся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытаннях аб свабодзе меркаванняў і іх вольным выказванні, становішчы праваабаронцаў і па сітуацыі ў Беларусі з інфармацыяй аб прызнанні рэсурсаў правабарончай арганізацыі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

21.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, заканадаўства, рэпрэсіі 8 жніўня Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Парламент законапраект "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які нібыта "ўзмацняе гуманістычны складнік крымінальнага закона". Аднак некаторыя змены будуць мець значэнне для тых, каго пераследуюць паводле палітычных матываў. Напрыклад, прапануецца ўвесці адказнасць за паклёп і абразу на адрас былога прэзідэнта і членаў яго сям'і, а таксама за "распаўсюд інфармацыі аб размяшчэнні або перамяшчэнні ваеннай тэхнікі". Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новаўвядзенні, прапанаваныя Лукашэнкам, і распавёў пра самыя значныя з іх.

21.08.2024 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, затрыманні, гісторыі вязняў Берасцейка Наталля (імя зменена ў мэтах бяспекі) ў 2020 годзе актыўна падтрымлівала грамадзянскую супольнасць і зрабіла данат у фонд салідарнасці Bysol. Пазней дзяўчына з’ехала з мужам у Польшчу на вучобу і забыла пра гэты перавод. Сёлета летам дзяўчына вярталася на радзіму на пахаванне блізкага сваяка і была затрыманая на мяжы.

21.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска восьмага жніўня асудзілі Ерванда Марцірасяна паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Кузмічонак.

21.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-21 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Ленінскага раёна Брэста 8 жніўня агучылі прысуд чатыром берасцейцам, якіх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Палітзняволеным Алегу Літвінчуку і двум братам Мацвею і Леаніду Аверчукам прызначылі паўтара года зняволення, а Аляўціне Гудковай — адзін год зняволення.