03.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-3 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.10.2024 Тэгі: праваабаронцы, катаванні, АБСЕ Асобы: Павел Сапелка На канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, якая цяпер адбываецца ў Варшаве (з 30 верасня па 11 кастрычніка 2024), у рамках сайд-івэнта на тэму ўніверсальнай юрысдыкцыі, Павел Сапелка, юрыст ПЦ "Вясна" распавёў аб даследаванні "Як людзі, што перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне, успрымаюць справядлівасць".

03.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў сакавіку 2024 года над Вольгай Маёравай адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Ганна Сакалова прызнала жанчыну вінаватай і прызначыла ёй яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да 20 гадоў калоніі. Вольга ўжо адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы.

02.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

02.10.2024 Тэгі: грамадства, ААН, палітвязні, заканадаўства, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Камітэт супраць катаванняў апублікаваў штогадовы даклад, у якім паведаміў пра вынікі працы ў расследаванні ў дачыненні да Беларусі, якое было ініцыяванае Праваабарончым цэнтрам "Вясна".

02.10.2024 Тэгі: грамадства, ААН, катаванні, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Комитет против пыток опубликовал ежегодный доклад, в котором сообщил о результатах работы по расследованию в отношении Беларуси, которое было инициировано Правозащитным центром "Вясна".

02.10.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Асобы: Алесь Бяляцкі Былы дэсантнік і жыхар Салігоршчыны Руслан Акостка стаў вядомы пасля таго, як 15 лістапада 2020 года прайшоў праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам. Так ён ушанаваў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Фота самотнага дэсантніка з нацыянальным сцягам Беларусі ў Салігорску абляцела Інтэрнэт. Руслана затрымалі і распачалі крымінальную справу за яго "супраціў падчас затрымання". За гэта мужчыну прызначылі тры гады калоніі, хоць віну на судзе ён не прызнаў. Палітвязень адбываў тэрмін у "Віцьбе", дзе яго змяшчалі ў штрафны ізалятар, памяшканне камернага тыпу і трымалі без сувязі з роднымі, а потым наогул распачалі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса і дадалі яшчэ год зняволення. Руслана адразу перавялі ў глыбоцкую ПК № 13, а потым у адну з самых жорсткіх калоній Беларусі — ПК № 9 у Горках. Палітвязень адбыў цалкам тэрмін і выйшаў на волю 24 ліпеня 2024 года і ўжо праз дзесяць дзён пакінуў Беларусь. Апынуўшыся ў бяспецы, Руслан распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў горацкай калоніі, загадкавыя прапановы аб памілаванні ў "Віцьбе" і сустрэчы з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім.

02.10.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, відэа, пенітэнцыярная сістэма "Справа Зельцэра" — адна з самых гучных і масавых палітычных справаў Беларусі. 28 верасня 2021 года ў перастрэлцы ў мінскай кватэры загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Гэтая беспрэцэдэнтная падзея выклікала ў беларусаў буру эмоцый. За каментары з асуджэннем дзеянняў кдбшнікаў паводле крымінальных справаў асудзілі не менш за 124 чалавекі. Абсалютная большасць з іх была пазбаўлена волі. Амаль усе адбылі свае тэрміны цалкам у нечалавечых умовах і выйшлі на волю па заканчэнні тэрміну. Сярод іх — 38-гадовы творчы дзеяч Арцём Задруцкі. Публікуем яго маналог у гадавіну "справы Зельцэра".

02.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні Аляксандр Кандрычын. Фота з сацыяльных сетак. Пасля затрымання 23 верасня Аляксандра Кандрычына, які нанёс нажавыя раненні дваім супрацоўнікам ГУБАЗіК, у Магілёве пачалася масавая зачыстка грамадзян, якія, на думку супрацоўнікаў міліцыі, маглі мець дачыненне да нападу.

01.10.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. У гэты ж дзень распавядаем гісторыю Міры (імя зменена ў мэтах бяспекі) – пенсіянеркі ў эміграцыі, чый сын — палітзняволены. "Вясна" прыводзіць расповяд Міры ад першай асобы: пра сябе і сына, сваю эміграцыю і уразлівасць становішча пажылых людзей у ёй.