29.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Камянецкага раёна па "справе карагодаў" 24 ліпеня асудзілі яшчэ двух чалавек: Крысціну Салаўёву і Геннадзя Клімашэвіча. Як піша "Берасцейская Вясна", паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі адзін год калоніі агульнага рэжыму і паўтара года калоніі з адтэрміноўкай выканання пакарання праз тое, што на ўтрыманні ёсць дзіця, якому менш за тры гады, адпаведна. Прысуд вынесла Галіна Прыхожка. Менавіта такое пакаранне і прасіў прызначыць пракурор.

29.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 29 ліпеня пачалі судзіць 18-гадовага хлопца з Быхава Станіслава Шапеля. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) нібыта за "сувязі з СБУ". Падрабязнасці пераследу Станіслава паведамляліся ў прапагандысцкім фільме АНТ вясной гэтага года. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Павел Клімаў. Хлопцу пагражае ад сямі да 15 гадоў калоніі. 

26.07.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні Ужо чатыры гады запар праваабаронцы кожны дзень фіксуюць факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Людзей працягваюць масава затрымліваць за падпіскі на незалежныя СМІ, аватаркі з нацыянальнай сімволікай і адмову адчыняць дзверы для правядзення ператрусу. Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за другі квартал 2024 года.

26.07.2024 Тэгі: скаргі, ААН, правы чалавека, свабода мірных сходаў, затрыманні Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях 18 ліпеня апублікавала дакумент, у якім прызнала заключэнне заснавальніка Праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага парушэннем міжнароднага права і запатрабавала яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама прадастаўлення яму права на кампенсацыю і іншыя рэпарацыі ў адпаведнасці з міжнародным правам. З 2020 года Рабочая група ААН прыняла сем рашэнняў па справах грамадзянскіх дзеячаў Беларусі — блогераў, адвакатаў і праваабаронцы, затрыманых па палітычна матываваных справах. Разам з юрысткай "Вясны" Святланай Галаўнёвай распавядаем, па якіх справах палітвязняў з 2020 года Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях выносіла рашэнні.

26.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.07.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Цімафей (імя героя зменена з меркаванняў бяспекі) быў асуджаны да "хатняй хіміі" ў пачатку 2023 года. Некаторы час пасля суда ён адбываў пакаранне, знаходзячыся пад пастаянным прэсінгам уладаў. Пастаянныя праверкі ды ціск прывялі да новага суду і замены пакарання: замест "хатняй хіміі" мужчына адправіўся ў калонію. Пасля вызвалення Цімафей з'ехаў з краіны.

24.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.