06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка На працягу ўсяго перыяду 2022 года Праваабарончы цэнтр "Вясна" фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Адметнымі асаблівасцямі рэпрэсій, якія праводзілі суды ў мінулым годзе ў параўнанні з папярэднім, сталі наступныя тэндэнцыі:
- змены ў Крымінальны кодэкс для ўзмацнення рэпрэсіўнага ўздзеяння на беларускае грамадства;
- практыка прымянення мер крымінальнай адказнасці па палітычна матываваных крымінальных справах у 2022 годзе пайшла па шляху прымянення судамі да апанентаў улады больш суровых відаў пакаранняў і больш працяглых тэрмінаў зняволення;
- з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне зведала істотнае змяненне прававая практыка прымянення артыкула 3613 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу);
- увядзенне ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства інстытута спецыяльнай вытворчасці, які прадугледжвае магчымасць разглядаць крымінальныя справы ў дачыненні да фігурантаў, якія знаходзяцца па-за зонай дасяжнасці.
Крымінальны пераслед і асуджэнні грамадзян па палітычных матывах: аналіз тэндэнцый 2022 года
Файлы
- kryminalny-pierasled-2022.pdf (0.64 Mb)
Крыніца: Крымінальны пераслед і асуджэнні грамадзян па палітычных матывах: аналіз тэндэнцый 2022 года