09.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У гарадзенскай турме ад пнеўманіі памёр вязень Руслан Карчаулі
Пра гэта паведаміў музыка Аляксандр Дзянісаў.
«Пайшоў з жыцця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан "Руслапас" Карчаулі. Памёр у гарадзенскай турме. Узялі і пасадзілі за марыхуану. Не зрабілі добрага агляду. Памёр ад пнеўманіі», — піша Дзянісаў.
ГУБАЗіК затрымаў студэнта гістфаку, які "заклікаў да беспарадкаў" у 2020-ым годзе
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне студэнта гістфаку БДУ Аляксея Рамановіча. Паводле іх, на той момант 15-гадовы хлопец, у жніўні 2020-га «заклікаў да беспарадкаў з выкарыстаннем "кактэйляў Молатава"», а таксама дасылаў у чат-бот Nexta фотаздымак забастоўкі ў лідскай гімназіі, у якой удзельнічаў з сябрамі.
ГУБАЗіК піша, што хлопец «атрымае штраф і пойдзе на волю».
Інфармацыя дапаўняецца
Крыніца: Смерць у турме, новыя затрыманні: хроніка пераследу 8-9 студзеня