27.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота spring96.org У судзе Смаргонскага раёна 26 красавіка адбыўся суд па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі над мясцовым жыхаром і ўраджэнцам Расіі Юрыем Краўчанкам. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Алянцэвіч.

27.04.2023 Тэгі: акцыі, грамадства Сёлетняе традыцыйнае шэсце “Чарнобыльскі шлях” у 37-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло ў польскай сталіцы пад лозунгам “Не ядзернай зброі ў Беларусі”.

26.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Дзмітрый Юртаеў. Мінскі гарадскі суд 26 красавіка працягваў разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы "Смарт Скул" Дзмітрыя Юртаева. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

26.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі Стала вядома, што трэцяга красавіка 2023 году ў судзе Маскоўскага раёну Мінску агучылі вырак Дзмітрыю Лебедзеву. Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 149 (Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэксу і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

26.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Сяргей Франчук. У Мінскім гарадскім судзе 26 красавіка разглядаецца крымінальная справа палітзняволенага Сяргея Франчука, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч.1 арт 130), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

26.04.2023 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 26 красавіка 1996 года – дзень народзінаў праваабарончага цэнтра “Вясна”. У гэты дзень было жорстка разагнанае мірнае шэсце “Чарнобыльскі шлях”. Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, на той час дырэктар літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча, аб’яднаўся з паплечнікамі, каб дапамагаць затрыманым дэманстрантам. Так з’явілася “Вясна”.

26.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кобрынскага раёну 5 красавіка асудзілі Аляксея Гуліна паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алла Богнат прызначыла Аляксею адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

26.04.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк 26 красавіка 2023 года — 37 гадоў з дня Чарнобыльскай трагедыі і 27 гадоў з дня заснавання Праваабарончага цэнтра "Вясна". Таму вясноўцы зладзілі акцыю ў Вільні, у якой выкарысталі лозунгі з плакатаў "Чарнобыльскага шляху" за ўсю гісторыю яго правядзення.

26.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-26 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі "Чарнобыльскі шлях" у Беларусі мае 34-гадовую гісторыю. Упершыню шэсце, якое было прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылося 26 красавіка 1989 году. Спачатку ён ладзіўся як апазіцыйны да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра падзеі і быў ушанаваннем памяці пацярпелых. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, акцыя набыла характар пратэсту супраць ягонага кіравання. З тых часоў “Чарнобыльскі шлях” бесперапынна становіцца для ўладаў нагодай для рэпрэсій.