26.04.2023 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 26 красавіка 1996 года – дзень народзінаў праваабарончага цэнтра “Вясна”. У гэты дзень было жорстка разагнанае мірнае шэсце “Чарнобыльскі шлях”. Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, на той час дырэктар літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча, аб’яднаўся з паплечнікамі, каб дапамагаць затрыманым дэманстрантам. Так з’явілася “Вясна”.

Сёння прадстаўнікі міжнароднай супольнасці віншуюць нас са святам.

Пастаяннае прадстаўніцтва Францыі пры АБСЕ павіншавала "Вясну" з днём народзінаў і нагадала, што цяпер за кратамі знаходзяцца шэсць сябраў арганізацыі. 

“Östgruppen, разам з калегамі з грамадзянскай супольнасці ў Доме Салідарнасці ў Стакгольме, віншуе сёння нашых дарагіх сяброў з “Вясны”, у 27-ю гадавіну арганізацыі!”

Крыніца: Міжнародная супольнасць віншуе “Вясну” з днём народзінаў