27.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 13 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі дырэктара ЗАТ "Авангард Лізінг" Антона Андрэнку. Суддзя Марына Клімчук прызначыла яму два з паловай гады "хатняй хіміі". Да гэтага бізнэсоўца ўтрымлівалі тры месяцы на Акрэсціна за "рэпосты экстрэмісцкіх матэрыялаў", а потым перавялі на Валадарку па крымінальным артыкуле.

27.03.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-27 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.03.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова Дэпутатка нямецкага Бундэстагу Агнешка Бругер, якая ў межах кампаніі #WeStandByYou з'яўляецца сімвалічнай "хроснай" Марфы Рабковай, даслала ліст падтрымкі праваабаронцы пасля разгляду яе апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. 

27.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Івацэвіцкага раёна 10 сакавіка асудзілі Алену Барысюк паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Васіль Аврусевіч прызначыў Алене адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф памерам 3700 рублёў.

27.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, дыфамацыя 24 сакавіка 2023 года ў судзе Кобрыну і Кобрынскага раёну вынесены прысуд палітвязню Міхаілу Кухарчуку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да году пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

25.03.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне Дня Волі. Любыя масавыя святы, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, улады ўспрымаюць як патэнцыйную небяспеку. Грамадзянам не выдаюць дазвол на правядзенне дэманстрацыі ў бачным месцы. А ў выпадку дазволу, пасля свята сілавікі ладзяць хапун удзельнікаў. Прэвентыўная зачыстка актывістаў і арганізатараў - традыцыйная практыка рэжыму. На Дзень Волі траплялі пад зачысткі тыя, хто цяпер прызнаныя палітзняволенымі і знаходзіцца за кратамі паводле ілжывых абвінавачванняў.

24.03.2023 Тэгі: заканадаўства, смяротнае пакаранне 25 сакавіка 2023 года набываюць моц змены ў Крымінальны кодэкс Беларусі, якія прадугледжваюць пашырэнне прымянення смяротнага пакарання ў адносінах да дзяржаўных службовых асоб і вайсковаслужбоўцаў, асуджаных за дзяржаўную здраду.

25.03.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы Асобы: Алесь Бяляцкі У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні 28 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі “Алесь Бяляцкі”, прысвечаная палітзняволенаму беларускаму праваабаронцу і нобелеўскаму лаўрэату міру Алесю Бяляцкаму.

24.03.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, адвакатура Інэса Аленская. У судзе Ленінскага раёна Мінска 24 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа адвакаткі Інэсы Аленскай. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч.1 арт 19.11 КаАП. Справу разглядала суддзя Юлія Шут. Вынікі суда пакуль невядомыя.

24.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Яна Пінчук 16 сакавіка 2023 году стала вядома, што пракуратура Рэспублікі Беларусь зацвердзіла абвінавачанне ў дачыненні да Яны ў канчатковай рэдакцыі і накіравала крымінальную справу на разгляд у Мінскі гарадскі суд. Разгляд прызначаны на 10 красавіка 2023 года.