- Катэгорыя: Вясна
13.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Магілёва 3 студзеня асудзілі Андрэя Матузава паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Андрэю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
13.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродненскім абласным судзе 13 сакавіка распачаўся суд над палітзняволенымі Мікалаем Куляшовым, Анітай Бакуновіч, а таксама Ягорам Курзіным. Іх затрымалі ў верасні на Гродзеншчыне пры спробе нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Цяпер іх будуць за гэта судзіць, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Апроч усяго, палітвязняў абвінавачваюць ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — у арганізацыі "Дапамога". Працэс вядзе суддзя Віктар Сянько. "Вясна" распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў.
- Катэгорыя: Вясна
13.03.2023 Тэгі: грамадства, ціск, рэпрэсіі Хваля рэпрэсій за данаты ў Facebook толькі пачалася, і пакуль незразумела, да чаго тая ці іншая стратэгія паводзінаў прыводзіць на практыцы. Тым не менш, Гарачая Лінія @ViasnaSOS і юрысткі "Вясны" кожны дзень атрымліваюць пытанні пра тое, што рабіць і як сябе засцерагчы. Тут вы ўбачыце адказы на іх.
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 сакавіка вынесны прысуд палітзняволенаму намесніку дырэктара Мінскага роварнага таварыства Максіму Пучынскаму, абвінавачанаму ў актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
- Катэгорыя: Вясна
10.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе 10 сакавіка асудзілі палітзняволенную Наталлю Дуліну паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
10.03.2023 Тэгі: грамадства, карткі, экстрэмізм З 18 лістапада 2021 года ў Беларусі Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных справаў прызналі больш за 120 "экстрэмісцкіх фармаванняў". Гэта тэлеграм-каналы і чаты, незалежныя СМІ, грамадскія аб'яднанні, полк Кастуся Каліноўскага і нават музыкальны гурт. З Юрыдычнай службай "Вясны" адказваем на актуальныя пытанні пра "экстрэмісцкія фармаванні".
- Катэгорыя: Вясна
10.03.2023 Тэгі: пераслед, ціск, аналітыка, рэпрэсіі Праваабарончая арганізацыя “Lawtrend” прадставіла агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) за 2022 год. У дакуменце разглядаецца новае заканадаўчае рэгуляванне арганізацый, змены ў заканадаўстве аб АГС, а таксама правапрымяняльная практыка. Разглядаецца ўмяшальніцтва ў дзейнасць АГС і выкарыстанне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, ціск і ліквідацыя прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый.
- Катэгорыя: Вясна
10.03.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
10.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 10 сакавіка распачынаецца суд над палітзняволеным адвакатам Аляксандрам Данілевічам. Яго абвінавачваюць у "пасобніцтве ў закліках да санкцый" спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю "экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу". За кратамі адвакат утрымліваецца амаль 10 месяцаў. Справу палітвязня будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская.
- Катэгорыя: Вясна
09.03.2023 Тэгі: ААН, палітвязні, палітыка, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны У Жэневе цяпер адбываецца 52-я сесія ААН (28 лютага – 1 красавіка 2023 года). У ёй прыняла ўдзел і праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч. Распавядаем пра тое, як у ААН гучала тэма Беларусі дзякуючы беларускім праваабаронцам.