- Катэгорыя: Вясна
24.03.2023 Дзень Волі – не толькі гістарычная дата для беларусаў. Угодкі абвяшчэння незалежнай вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі заўсёды былі для ўладаў чарговай нагодай для рэпрэсій. Шмат хто з цяперашніх палітвязняў так ці інакш спрычыняўся да святкавання 25 сакавіка: у гэты дзень яны сядзелі на "сутках" пасля затрыманняў на мірных сходах, арганізоўвалі святкаванні і чыталі на іх прамовы, назіралі за мірнымі сходамі. "Вясна" распавядае пра ўдзел палітзняволеных у святкаванні Дня Волі ў розныя часы.
- Катэгорыя: Вясна
24.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23-24 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 23 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Глебу Юр’еву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Інчына.
Марыну Ляхновіч са Жлобіна асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
- Катэгорыя: Вясна
24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 23 сакавіка вынеслі прысуд Марыне Ляхновіч паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.
- Катэгорыя: Вясна
24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Пухавіцкага раёна 2 сакавіка вынес прысуд 24-гадоваму жыхару Мар’най Горкі Максіму Аўчарэнку па справе прапаганды і публічнаму дэманстраванню нацыстскай сімволікі і атрыбутыкі (арт. 341-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск 23 сакавіка ў судзе Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" на 11 месяцаў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
24.03.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Амерыканская асацыяцыя адвакатаў накіравала ў Мінскі гарадскі суд сваё экспертнае заключэнне на несправядлівы і незаконны прысуд тром праваабаронцам “Вясны” – Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, якія асудзілі на дзесяць, дзевяць і сем гадоў зняволення адпаведна.
- Катэгорыя: Вясна
24.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе 24 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага дырэктара газеты “Беларусы і рынак” Канстанціна Залатых.
- Катэгорыя: Вясна
23.03.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Праваабаронцам ПЦ "Вясна" стала вядома пра новыя выпадкі рэпрэсій і бесчалавечных адносінаў адміністрацыі калоніі да зняволеных.