09.03.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1456 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у лютым на волю выйшлі мінімум 20 палітвязняволеных, 17 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, тры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

09.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка агучылі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны". Грамадзяніну Украіны Паўлу Купрыенку прызначылі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 32-гадовага Дзмітрыя Салавянчыка прызналі вінаватым ва "ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства" (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў (14 800 рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.

09.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Стала вядома адразу пра вынікі двух судовых пасяджэнняў, якія адбыліся ў судзе Партызанскага раёну Мінску. Пяцярых людзей асудзілі да “хатняй хіміі” за фотаздымкі ўдзелу ў паслявыбарчых ацыях пратэсту ў 2020 годзе, якія міліцыянты знайшлі ў інтэрнэце.

09.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Лідскага раёна 10 лютага асудзілі Іллю Мазоля паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Мішураў прызначыў Іллю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

09.03.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, прымусовая праца Усё часцей становіцца вядома пра розныя метады ціску, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да палітзняволеных, якія выходзяць з СІЗА і калоній. Юрыстка “Вясны” Святлана Галаўнёва тлумачыць, чаго можна чакаць пасля таго, як чалавек цалкам адбудзе тэрмін, звязаны з пазбаўленнем волі.

08.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Стала вядома, што 16 лютага 2023 года ў судзе Пінска і Пінскага раёна вынесены прысуд 62-гадовай Наталлі Паўлючэнка. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса ("абраза Лукашэнкі") і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). 

08.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

07.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд. Мінскі гарадскі суд 2 сакавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 49-гадовага жыхара сталіцы Валерыя Цімашэнкі. Яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт 361-4 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

07.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі Восьмага сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. Жанчыны Беларусі, як і мужчыны, у 2020 годзе і па сённяшні дзень актыўна ўключыліся ў барацьбу за свабоду нашай краіны, за што падвяргаюцца рэпрэсіям. Сёння ў Беларусі налічваецца 155 палітзняволеных жанчын, якія ўтрымліваюцца ў месцах несвабоды. У сувязі з пратэстамі супраць дзеючай уладай і вайной ва Украіне з 2020 года 165 жанчын былі асуджаныя да калоніі, 304 — да "хатняй хіміі", 60 — да "хіміі", чатыры жанчыны — да арышту, адна — да прымусовага лячэння. Таму большасць з іх сустрэнуць гэта свята за кратамі ў СІЗА, на працы на "хіміі", а некаторыя нават —на "этапе" ў калонію. "Вясна" распавядае, за што ў Беларусі рэжым Лукашэнкі пераследуе жанчын і ўтрымлівае іх у няволі.

07.03.2023 Тэгі: ААН, палітвязні, праваабаронцы, заявы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Пасля таго як суд у Мінску вынес знішчальны прысуд беларускаму праваабаронцу і нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, які атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі, эксперты ААН заклікалі міжнародную супольнасць нястомна дабівацца праўды і справядлівасці для ўсіх ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Адпаведная заява была апублікавана на сайце ААН.