23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна 27 лютага асудзілі Уладзіміра Веразубава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

23.03.2023 Тэгі: грамадства, ААН, палітвязні, палітыка, праваабаронцы, правы чалавека, даклады Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч "Вусная заява ў межах інтэрактыўнага дыялогу з экспертамі УВКПЧ па Беларусі падчас 52-й сесіі Савета ААН па правах чалавека" прайшла ў Жэневе. На ёй падалі даклад па Беларусі, а таксама выступілі зацікаўленыя краіны, дэлегацыя Беларусі і НДА. "Вясна" распавядае, што яны казалі.

23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Гарадскім судзе Мінска 23 сакавіка асудзілі палітзняволенага Генадзя Мажэйку паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла Генадзю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Андрэй Дзмітрыеў пад час выбарчага пікета. Суд Маскоўскага раёна Мінска 5 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы сустаршыні аб'яднання "Говори правду" і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева. Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Таццяна Дземчанка - у цэнтры. Фотакалаж "Нашай Нівы". У Жлобінскім раённым судзе працягваецца судовы канвеер па крымінальных справах, узбуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбываліся 9 і 10 жніўня 2020 года. 6 сакавіка судзілі Таццяну Дземчанку за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскгаа раёна Мінска 23 лютага асудзілі Сяргея Саўкіна паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

22.03.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Еўрапейскія парламентарыі прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” цяпер ёсць у палітзняволеных Мікалая Бібліса, Андрэя Будая, Ірыны Абдукерынай, Юліі Юргілевіч, Дзяніса Хазея, Аляксандра Мацеюка, Максіма Баса і Уладзіслава Плюшчава. 

22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, дыфамацыя Стала вядома, што 20 снежня 2022 году ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска вынесены прысуд Дзмітрыю Герасімовічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

22.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязніКолішніх удзельнікаў "Еўрабачання" палітзняволеных спевакоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Бацьку хлопцаў Юрыю Каракіну прысудзілі тры гады "хатняй хіміі".