29.03.2023 Тэгі: праваабаронцы, пракуратура, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Пракурор прынёс апеляцыйны пратэст на прысуд суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" прызначаныя жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі. Пра гэта паведаміў у лісце на волю асуджаны да дзевяці гадоў калоніі Валянцін Стэфановіч. Нагадаем, пракурор Аляксандр Кароль запрашваў большыя на два гады кожнаму тэрміны зняволення і больш буйныя штрафы, але суддзя Марына Запаснік пастанавіла іншы прысуд. Дата разгляду пратэсту пакуль невядомая.

29.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Cуд Лунінецкага раёна У Лунінцы 29 сакавіка пачынаецца суд над 43-гадовай жыхаркай раённага цэнтра Тамарай Каравай. Жанчыну абвінавачваюць у паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

28.03.2023 Тэгі: заканадаўства, выбарчае заканадаўства, улады У лютым дзяржаўныя медыя актыўна раскручвалі тэму гадавіны рэспубліканскага рэферэндуму, на якім былі прынятыя праўкі ў новую рэдакцыю Канстытуцыі. Па сцвярджэннях вышэйшых службовых асобаў "удасканальванне палітычнай мадэлі" Беларусі па новай рэдакцыі Канстытуцыі выклікала неабходнасць карэкціроўкі больш за ста законаў, у тым ліку прыняцце новых. Разам з наратывам пра гадавіну рэферэндуму ўсё часцей гучаць заявы пра тое, што ўлады ўжо рыхтуюцца да электаральных кампаній 2024 і 2025 гадоў. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць, што на буйных прадпрыемствах і калектывах прадпрыемстваў ужо створаны ячэйкі актыву, якія будуць актыўны выкарыстоўвацца падчас выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе.

28.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 сакавіка асудзілі Вячаслава Кобрына паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла Вячаславу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3700 рублёў.

28.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, свабода слова, правы чалавека, заявы Заява аб прызнанні Паўла Падабеда і Вячаслава Лазарава палітычнымi зняволенымi

28.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Кастрычніцкім судзе Мінска 30 студзеня вынеслі прысуд палітзняволенаму Даніілу Вітунову паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская.

28.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Анастасія Падгайская Брэсцкі абласны суд 4 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеuрам-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ч.1 арт. 361-4 КК).

27.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе з 6 сакавіка ідзе суд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. 27 сакавіка на судзе ў якасці сведкі — чамусьці не пацярпелым — выступіў галоўны фігурант справы — дэпутат Алег Гайдукевіч. 

27.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 13 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі дырэктара ЗАТ "Авангард Лізінг" Антона Андрэнку. Суддзя Марына Клімчук прызначыла яму два з паловай гады "хатняй хіміі". Да гэтага бізнэсоўца ўтрымлівалі тры месяцы на Акрэсціна за "рэпосты экстрэмісцкіх матэрыялаў", а потым перавялі на Валадарку па крымінальным артыкуле.