- Катэгорыя: Вясна
30.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім абласным судзе 17 лютага агучылі прысуд 36-гадоваму былому супрацоўніку банка "БелВЭБ" Васілю Ермакову — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнегага рэжыму. Яго судзілі па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі" і абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных). Справу разглядала суддзя Алена Міснік.
- Катэгорыя: Вясна
30.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе 29 сакавіка ў парадку спецыяльнай вытворчасці працягваўся разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты пад час выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім праходзіць завочна. Абвінавачанага абвясцілі ў вышук.
- Катэгорыя: Вясна
29.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 28 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка. Доўгі час было невядома – у чым канкрэтна абвінавачваюць гамяльчука. Канчаткова яму прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.2 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
29.03.2023 Тэгі: праваабаронцы, аналітыка Праваабарончая арганізацыя Lawtrend падрыхтавала даследаванне, якое правялі эксперты па тэме “Беларускія праваабаронкі і грамадзянскія актывісткі: спецыфіка пераследу, новыя ўмовы”.
- Катэгорыя: Вясна
29.03.2023 Тэгі: заканадаўства З гэтага году электронны зварот у дзяржорганы можна падаць толькі праз адмысловы сайт обращения.бел. Цяпер на партале, апроч імя і адраса, патрабуецца падаць ідэнтыфікацыйны нумар, нумар тэлефона, а таксама пазначыць, ці пражывае заяўнік унутры Беларусі. Застаецца пытаннем, ці паўплывае збор дадатковых звестак на якасць і хуткасць апрацоўкі зваротаў і скаргаў.
- Катэгорыя: Вясна
29.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, катаванні, пенітэнцыярная сістэма Папраўчая калонія № 17 у Шклове лічыцца адным з самых жорсткіх месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі. Цяпер там утрымліваецца мінімум 78 палітзняволеных. Гэта калонія вядомая тым, што ў 2021 годзе там памёр 50-гадовы палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці дагэтуль не ўзбуджана. Адзін з былых зняволеных на ўмовах ананімнасці (яго імя ёсць у распараджэнні праваабаронцаў) распавёў "Вясне" пра катаванні і здзекі над зняволенымі па палітычных матывах, абставіны смерці Вітольда Ашурка і ціск на Паўла Севярынца.
- Катэгорыя: Вясна
29.03.2023 Тэгі: ААН, заканадаўства, смяротнае пакаранне Спецыяльны дакладчык па пытанні аб стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Спецыяльны дакладчык па пытанні аб пазасудовых пакараннях, пакараннях без належнага судовага разбору ці адвольных пакараннях у рамках спецыяльных працэдур АНН звярнуліся да ўладаў Беларусі ў сувязі з папраўкамі ў Крымінальны кодэкс, якія пашыраюць прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі. Такое паведамленне было размешчана на Сайце Упраўлення ААН па правах чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
29.03.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага Асобы: Алесь Бяляцкі У Вільні прэзентавалі кнігі пра Нобелеўскага лаўрэата і старшыню ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага. У сустрэчы прыняла ўдзел яго жонка Наталля Пінчук.
- Катэгорыя: Вясна
29.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Партызанскага раёна Мінска 13 сакавіка разгледжаная крымінальная справа грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, вядучага інжынера-праграміста аднаго з прадпрыемстваў Іллі Шакірава. Яго абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, былога начальніка ГУБАЗіК МУС Дзмітрыя Ковача (арт. 364 КК).