- Катэгорыя: Вясна
04.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 27 сакавіка асудзілі Уладзіслава Папова паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Картавенка прызначыла Уладзіславу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
03.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
03.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя 14 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Гродна вынесены прысуд Аляксандру Дзюбе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу і асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
03.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі На працягу апошніх трох дзён у Дзяржынску і ваколіцах праходзяць масавыя ператрусы і затрыманні. Гэта звязана з тым, што 31 сакавіка ўздоўж дарогі каля гораду былі вывешаны сцяжкі Беларусі і Украіны, а пры спробе іх зняць сілавікі нібыта знайшлі выбухную прыладу. Ператрусы праводзяцца на падставе пастановы, якая выпісаная з нагоды "ўстаноўкі муляжа выбуховага прыстасавання на трасе ў раёне Петкавіч". Мясцовыя жыхары распавялі "Вясне" падрабязнасці "хапуна" ў Дзяржынску.
- Катэгорыя: Вясна
03.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Стала вядома, што яшчэ ў снежні 2022 году паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — асудзілі 19-гадовую Ганну Луізу Бялькевіч, студэнтку МДЛУ.
- Катэгорыя: Вясна
03.04.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, далучыліся дзевяць дэпутатаў парламента Даніі. Сімвалічныя “хросныя” з'явіліся ў палітзняволеных Мікалая Брэдзелева, Ганны Пышнік, Сяргея Пацукевіча, Кацярыны Макарэвіч, Яўгена Люльковіча, Дзяніса Дзікуна, Аляксандра Загдая, Юрыя Зянковіча і Аляксандра Зіязэтдзінава.
- Катэгорыя: Вясна
03.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя Стала вядома, што 15 лютага 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінску агучаны прысуд 46-гадоваму Дзмітрыю Панкевічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 (Абраза суддзі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
03.04.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк Бельгійская арганізацыя “Дзеянні хрысціянаў за адмену катаванняў” (ACAT) прапануе звярнуцца да ўладаў Беларусі з заклікам адмяніць судовыя выракі зняволеным праваабаронцам “Вясны”, безумоўна вызваліць іх і ўсіх палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
01.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гродненскім абласным судзе ў панядзелак, 3 красавіка, пачнецца разгляд крымінальнай справы 53-гадовага вартаўніка дзіцячага садка Валянціна Дуброўшчыка, якога абвінавачваюць па некалькі “экстрэмісцкіх” артыкулах.
- Катэгорыя: Вясна
31.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, скаргі, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі На гэтым тыдні стала вядома, што праз жорсткае абыходжанне са зняволенымі ў ПК № 14 у Навасадах, 26 сакавіка выкінуўся з акна з другога паверха адзін са зняволеных — Уладзімір Іпатаў. Вядома, што мужчыну судзілі паводле палітычнага артыкулу. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі Барысава.