15.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Дзмитрый Сафанович. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Лунінецкага раёна у выязным пасяджэнні ў будынку РАУС вынесены прысуд 43-гадоваму жыхару Мікашэвічаў Дзмітрыю Сафанавічу.

Спараву разглядала суддзя Святлана Братанава.

Мужчыну 27 лютага затрымалі і змясцілі пад варту, дзе ён правёў больш за 3 месяцы.

Сафановіча абвінавацілі ў тым, што 25 кастрычніка 2020 года ён напісаў у тэлеграм-чаце паведамленні з заклікам перакрываць дарогі.

“Берасцейская Вясна" знайшла арыгінал гэтага паведамлення ў чаце “Мікашэвічы_чат":

Паводле версіі абвінавачвання і суда, такім чынам Сафановіч «заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях у Лунінецкім раёне, якія груба парушаюць грамадскі парадак», какім чынам Сафановіч нібыта здзейсніў злачынства паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Таксама Сафановіча абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 367 КК РБ, г.зн. у публічным паклёпе на Лукашэнку. Сафановіч у тым жа чаце напісаў такое паведамленне 13 жніўня 2020 года.

У выніку пракурор запытаў па абодвух артыкулах сумарна два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Братанава 2 чэрвеня менавіта столькі і прызначыла.

Крыніца: "Заклікаў перакрываць дарогі ў Мікашэвічах і “паклёпнічаў” на Лукашэнку: вынесены прысуд Дзмітрыю Сафановічу