23.05.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, салідарнасць, валанцёры Ужо паўтара года беларусы Масквы пішуць віншаванні палітвязням Беларусі. Робяць яны гэта кожны тыдзень — і не спыняюцца. Вясна звязалася з Наталляй — прадстаўніцай дыяспары беларусаў Масквы. Адкуль бярэцца матывацыя, як яны віншуюць палітвязняў з Днём народзінаў і якія адказы атрымліваюць?

23.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Высокаўскі аграрны каледж. У Высокаўскім аграрным каледжы на Берасцейшчыне былі паказальна заключаныя пад варту двое навучэнцаў, падазраваных у знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў.

22.05.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

22.05.2023 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, адвакатура Цяпер у Беларусі налічваецца сем палітзняволеных адвакатаў і адвакатак, якія сталі фігурантамі крымінальных справаў: Максім Знак, Аляксандр Данілевіч, Віталь Брагінец, Анастасія Лазарэнка, Юлія Юргілевіч, Міхаіл Макараў, Аляксей Бародка. Праз пераслед адвакатаў і моцны ціск на іх, усё цяжэй знайсці абаронцаў для палітзняволеных. Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека сумесна з праектам "Права на абарону" напярэдадні Дня палітычнага зняволенага 21 траўня прапанавалі далучыцца да акцыі "Напішы адвакату!". Публікуем некаторыя адкрытыя лісты да палітзняволеных адвакатаў ад іх калегаў і каляжанак, а таксама ад неабыякавых людзей.

22.05.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-22 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Мазырскага раёна 5 траўня адбыўся суд па замене абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу дырэктару студыі вэб-дызайну "Іквадарт" Глебу Койпішу. Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка. Пасля працэсу сувязь з палітвязнем знікла. Цяпер праваабаронцам стала вядома, што Глебу ўзмацнілі пакаранне, а яго перавялі ў следчы ізалятар.

22.05.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі прайшлі ў розных краінах і гарадах. На падзею актыўна адрэагавала і міжнародная супольнасць. Прадстаўнікі розных краінаў свету працягваюць выказваць салідарнасць і патрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў.

22.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні 22 траўня БелТА паведаміла, што асуджаны да васьмі гадоў калоніі Раман Пратасевіч памілаваны. Пасля абвяшчэння прысуда ён заставаўся пад хатнім арыштам. 

22.05.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, рэпартаж У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня ў Варшаве праваабаронцы ПЦ “Вясна”, польскага “Мемарыялу” і ініцыятывы “Палітвязынка” пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзілі сустрэчу па падпісанні лістоў палітзняволеным. Мерапрыемства прайшло ў прасторы “Пад жырандоляй”. На сустрэчы выступіў Стас Пачобут, музыка культавага беларускага панк-гурта “Deviation” і брат палітзняволенага Анджэя Пачобута. Падтрымаць вязняў прыйшло шмат людзей: простыя неабыякавыя беларусы, журналісты і пісьменнікі, былыя палітвязні і праваабаронцы. Было падпісана больш за 100 паштовак салідарнасці. “Вясна” шчыра дзякуе ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай справы.

22.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна 22 траўня распачаў разгляд крымінальнай справы супраць Эдуарда Бабарыкі. Пад вартай ён утрымліваецца амаль тры гады. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.