- Катэгорыя: Вясна
21.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны “Вясна“ завяршае публікацыю адкрытых лістоў сваім калегам у турмы з нагоды Дня палітвязняў Беларусі. Да Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Леаніда Судаленкі, Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка звяртаецца міжнародная праваабаронца, актывістка FIDH Саша Кулаева.
- Катэгорыя: Вясна
21.05.2023 Тэгі: акцыі, грамадства, палітвязні, салідарнасць Дзве акцыі прайшлі ў Вільні ў Дзень з салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Распавядаем пра іх.
- Катэгорыя: Вясна
21.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Уладзімір Лабковіч З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст старшыні Беларускага ПЭНа, паэткі і перакладчыцы Таццяны Нядбай праваабаронцу і юрысту Уладзіміру Лабковічу, якога асудзілі да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
21.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, інфаграфіка, рэпрэсіі Ужо тры гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 4 300 чалавек. Прама цяпер узняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 525 палітзняволеных. "Вясна" да Дня палітвязняў Беларусі прыводзіць лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за тры гады бесперапынных рэпрэсій.
- Катэгорыя: Вясна
20.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст публіцыста і літаратара Сяргея Дубаўца лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, стваральніку і старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму, якога асудзілі да дзесяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за праваабарончую дзейнасць.
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
18.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, адвакатура Асобы: Павел Сапелка Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вось ужо тры гады застаецца жахлівай па маштабах рэпрэсій: штодня па палітычных матывах затрымліваюць дзясяткі чалавек, іх збіваюць, катуюць, утрымліваюць у нечалавечых умовах, а ў месцах несвабоды ім не аказваюць медыцынскай дапамогі і ўтрымліваюць у рэжыме "інкамунікада". На дадзены момант у краіне налічваецца больш за 1 500 палітвязняў, якія прама цяпер знаходзяцца за кратамі ў жудасных умовах і ізаляваны ад знешняга свету. Да Дня палітвязняў Беларусі праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавёў пра адвакацыю праблем палітвязняў у сённяшніх умовах, пракаментаваў пераслед адвакатаў і пазбаўленне палітвязняў права на абарону, ацаніў дзеянні суддзі, які асудзіў да турэмнага зняволення хворага на сэрца Мікалая Клімовіча, і патлумачыў, чаму важна рознымі спосабамі выказваць сваю салідарнасць з палітвязнямі.
- Катэгорыя: Вясна
19.05.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-19 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
19.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Брэсцкі абласны суд 18 траўня завяршыў разгляд крымінальнай справы 42-гадовага жыхара Мінска Аляксандра Гурніка. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК), закліках да санкцый, скіраваным на прычыненне ўрону нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).