25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 10 красавіка асудзілі Дзмітрыя Кіба паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Раман Крыловіч прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Жлобіне, а таксама ў выхадзе на праезную частку падчас акцый. Дзмітрый цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым. Да суда ён знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.
Дзмітрый Кіб мае сярэднеспецыяльную адукацыю, працаваў слесарам на прыватным прадпрыемстве.
Крыніца: Мужчыну са Жлобіна асудзілі па "народным" артыкуле на два гады "хіміі"