Аляксандр Навуменка. Фота: praca-by.info Актывіст незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Рэчыцы Аляксандр Навуменка напрыканцы мінулага тыдня падаў заяўку ў мясцовы райвыканкам на правядзенне ў райцэнтры 1 чэрвеня пікету пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Мікалай Дзядок “Напачатку майго турэмнага тэрміну ў Магілёўскай калоніі №15 знаёмая дзяўчына напісала мне ліст, у якім спытала, ці ёсць у мяне доступ да інтэрнэту. Прайшло ўжо столькі гадоў, а я дагэтуль усміхаюся, калі ўзгадваю гэта наіўнае пытанне”, - дзеліцца ўспамінамі  былы палітвязень Мікалай Дзядок на старонках “Новага Часу”

Таісія Кабанчук у судзе У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы Таісіі Кабанчук. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП, якое, нібыта мела месца пад час яе прэвентыўнага затрымання ўвечары 24 сакавіка.

Павел Мажэйка. Фота: Радыё Рацыя. Вядомы незалежны журналіст, былы палітвязень Павал Мажэйка атрымаў копію міліцэйскага пратаколу, які на яго склалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС горада Гародні.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. У Берасці ў блогера Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўсю аргтэхніку: ноўтбук, планшэт і смартфон.

Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Андрасюк і Сяргей Пятрухін. У судзе Ленінскага раёна Берасця 11 траўня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Першае паседжанне адбылося 7 траўня.

Дзесятага траўня ў Бабруйску ў прасторы “1387” адчынілася выстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён”. На прэзентацыі таксама адбылася сустрэча з былымі палітвязнямі Беларусі Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і Яўгенам Васьковічам. Падчас мерапрыемства бабруйчане мелі магчымасць задаць пытанні былым палітвязням, паслухаць цікавыя гісторыі, якія абдываліся з імі, у тым ліку, і ў Бабруйскай калоніі. Акрамя таго, Алесь Бяляцкі распавёў пра сваю кнігу "Халоднае крыло Радзімы",  якую наведвальнікі выставы змаглі атрымаць у падарунак.

25 сакавіка пад час святкавання Дня Волі сотні ўдзельнікаў мітынгу і святочнага канцэрту на пляцоўцы каля Опернага тэатра ў Мінску скардзіліся на дрэнную якасць сувязі мабільных аператараў. Журналісты, якія працавалі там, не маглі перадаць у рэдакцыі фотаздымкі і відэасюжэты. Найбольшыя нараканні гучэлі на адрас аператара Velcom. Сувязь дрэнна працавала таксама на плошчы Якуба Коласа і некаторых іншых месцах. Так, адсутнасць сувязі і інтэрнэту адзначалася ў квартале, дзе жыве палітык Мікалай Статкевіч.

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна" З 2 жніўня 2017 года, калі была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да лідэраў прафсаюза РЭП, па 1 траўня 2018 года, у незалежны прафсаюз уступіла больш чым 620 новых сябраў.  Пра гэта праваабаронцам распавёў старшыня арганізацыі Генадзь Фядыніч.

19 траўня Жывая Бібліятэка пройдзе на адкрытым паветры ва ўтульным дворыку галоўнага корпуса БНТУ ў межах фестывалю “Горад і Кнігі”.