Фота Яўгена Глушкова Па інфармацыі "Белсат", незалежных журналістаў Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова 23 траўня апытвалі ў Ленінскім РАУСе Магілёва. На іх склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб прадукцыі медыяў).

Галіна Смірнова, Бабруйск. Лідарку бабруйскай ячэйкі Прафсаюза РЭП Галіну Смірнову 23 траўня аштрафавалі на дзве базавыя велічыні (49 рублёў) па арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Гэта мінімальны памер штрафа, прадугледжаны артыкулам, але адміністрацыйны разгляд па гэтай справе расцягнуўся аж на пяць судовыя працэсы.

Праваабарончая ўстанова Human Constanta у кааперацыі з агенцтвам рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч" 26 траўня правядзе ў Брэсце «Фэст дружбы».

Затрыманне ўдзельнікаў пікету ў Кіеўскім скверы 1 мая 2018 года. Фота: TUT.by Вячаслава Сідарэнку камісія па справах непаўнагадовых прызнала вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП – парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, якое адбылося 1 траўня ў Кіеўскім скверы - і вынесла папярэджанне.

23 траўня ў судзе Першамайскага раёна адбылося паседжанне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Галіны Лагацкай. Яе абвінавацілі ў прыняцці ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - пікет за вызваленне палітвязняў, які адбыўся 26 красавіка каля Акадэміі навук. 

Фота са старонкі Вячаслава Касінерава ў Фэйсбуку Суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Хаткевіч адмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска ад 4 красавіка 2018 года, якім Вячаслаў Касінераў быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў. Мінгарсуд накіраваў справу на новы разгляд у той жа суд іншым суддзёй.

Вывешаны вясёлкавы сцяг на будынку амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску выклікаў рэакцыю не толькі ў МУС, але і ў шырокім беларускім грамадстве. Сотні каментатараў пад артыкуламі на гэтую тэму на старонках інтэрнэт-парталаў задаюцца адвечнымі і звыклымі ўжо пытаннямі – чаму яны навязваюць "чуждыя" для нашай краіны каштоўнасці і не "прымальны” для нас лад жыцця? У мяне ў сувязі з гэтай дыскусіяй таксама ўзнікла пытанне. А што на самой справе ўяўляюць сабой нашыя традыцыйныя каштоўнасці, ці бываюць яны наогул “нашымі” і “не нашымі”, і што азначае фраза “не прымальны лад жыцця”?

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі ў судзе Па інфармацыі БАЖ, журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі абскарджвае ў абласным судзе пастанову суддзі Гомельскага раёна Тамары Застаўнецкай аб пакаранні паводле артыкула 22.9 КаАП. Суд пакараў журналіста максімальным адміністрацыйным штрафам — 1 225 рублёў за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стала вядома пра гісторыю Уладзіміра Бандарэнкі, які ўжо восем (!) разоў асуджаны да пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. За кошт гэтага яго першапачатковы тэрмін зняволення павялічыўся практычна ў два разы. Уладзімір Бандарэнка яшчэ ў 2003 годзе быў асуджаны да пазбаўлення волі на восем з паловай гадоў. І хоць яго тэрмін пакарання за ўчыненае злачынства скончыўся больш за пяць гадоў таму, ён да гэтага часу знаходзіцца ў калоніі.

У Магілёве 21 траўня затрымалі журналістку-фрылансерку Аліну Скрабунову. Яна расказала БелаПАН, як адбывалася затрыманне, больш падобнае да выкрадання.