- Катэгорыя: Вясна
Cуд Маладзечанскага раёну 7 траўня адмовіў Алесі Садоўскай у пакрыцці кампенсацыі маральнай шкоды за прымяненне фізічнай сілы ў аддзяленні міліцыі пры затрыманні, гвалтоўным памяшчэнні ісціцы на прымусовае лячэнне ў "РНПЦ псіхічнага здароўя", адабранне дачкі і ўтрыманне яе на дзяржаўным забеспячэнні ў прыёмнай сям'і на працягу васьмі месяцаў, раскрыццё медыцынскай таямніцы. Таксама жанчына прасіла суд прызнаць рашэнне Маладзечанскага райвыканкама аб змяненне прычыны прадастаўлення статусу яе дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, але і ў гэтым ёй было адмоўлена.
- Катэгорыя: Вясна
8 траўня лідэрам Беларускага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders заклікае беларускія ўлады неадкладна зняць абвінавачванні супраць назіральніцы Таццяны Мастыкінай і іншых назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка, а таксама выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне павагі і абароны фундаментальнага права на свабоду сходаў.
- Катэгорыя: Вясна
Мы з'ездзілі ў вёску каля Смалявіч, каб шчыра паразмаўляць з вядомай праваабаронцай Таццянай Процькай пра тое, як яна прыйшла да абароны правоў чалавека, як заснавалася вядомая грамадская арганізацыя БХК, з якімі складанасцямі сутыкаліся праваабаронцы на пачатку 2000-х, і вырашэннем якіх праблем займалася грамадзянская супольнасць у часы станаўлення незалежнай Беларусі. “Мы павінны былі падцвердзіць, што дзейнічаем згодна з Канстытуцыяй 1996 г.”
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура Гродзенскай вобласці адказала Мікалаю Статкевічу на скаргу аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на супрацоўнікаў памежнай службы па незаконнага яго затрымання ў снежні 2017 г.
- Катэгорыя: Вясна
Палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца ў хуткім часе будуць судзіць быццам бы за заклік да “Астравецкага шляху”.
- Катэгорыя: Вясна
Вязень сумлення Дзмітрый Паліенка свой дзень народзінаў, які прыпадае на суботу, 26 траўня, вымушаны будзе сустракаць за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
Восьмага траўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска разглядалася адміністрацыйная справа валанцёркі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, незалежнай назіральніцы #ControlBy Таццяны Мастыкінай. Дзяўчыну абвінавацілі па двух артыкулах КаАП: удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (23.34) і ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі (23.4). Гэтыя пратаколы былі складзены на Таццяну 25 сакавіка, калі яна разам з яшчэ пяццю назіральнікамі была затрымана каля плошчы Якуба Коласа і дастаўлена ў Савецкі РУУС.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Бабруйскага раёна 4 траўня працягнецца суд над лідэрам суполкі прафсаюза РЭП Галінай Смірновай. Актывістку вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры яе прэвентыўным затрыманні 23 сакавіка. Такім чынам сілавікі намагаліся не дапусціць, каб яна патрапіла ў Мінск на Дзень Волі. Смірнову затрымалі ля пад'езда яе дома позна ўвечары і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на двое сутак, абвінаваціўшы ў «пераходзе вуліцы ў неналежным месцы» і «непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы» (арт. 23.4 КаАП РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы Таісіі Кабанчук. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП, якое, нібыта мела месца пад час яе прэвентыўнага затрымання ўвечары 24 сакавіка.