- Катэгорыя: Вясна
Радыё „Свабода” паведамляе са спасылкай на расейскага адваката Сяргея Галубка, што Камітэт ААН па правах чалавека вырашыў, што збіццё Майі Абромчык з'яўляецца парушэннем правоў чалавека, а адказныя за яго засталіся непакаранымі.
- Катэгорыя: Вясна
Петыцыя Людмілы Кучура з патрабаваннем перадаць паўнамоцтвы Департамента выканання пакаранняў МУС Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і накіраваная першапачаткова ў Савет міністраў, была пераслана спачатку ў Міністэрства ўнутранных спраў, а потым і зусім у сам Дэпартамент.
- Катэгорыя: Вясна
Па інфармацыі БАЖ, 7 траўня суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядзеў шэсць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў "Белсат" па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
8 траўня Брэсцкі абласны суд разглядзеў скаргу блогера Сяргея Пятрухіна на пастанову Ленінскага суда г. Брэста па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
- Катэгорыя: Вясна
Пасля прадстаўлення афіцыйнага дакладу па прадухіленні катаванняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання або пакарання ў Камітэце супраць катаванняў ААН беларускай дэлегацыі членамі Камітэта быў зададзены шэраг пытанняў. Праз некалькі дзён - 30 кастрычніка - прадстаўнікі Беларусі як маглі адказвалі на іх.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна 3 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу Вячаслава Касінерава па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства) за фаер на дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы. Суддзя - Вікторыя Шабуня. Праваабаронцам стала вядома, што суд пастанавіў 10 сутак.
- Катэгорыя: Вясна
У другой палове дня 7 траўня ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Ноч да суда яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.
- Катэгорыя: Вясна
Мы з'ездзілі ў вёску каля Смалявіч, каб шчыра паразмаўляць з вядомай праваабаронцай Таццянай Процькай пра тое, як яна прыйшла да абароны правоў чалавека, як заснавалася вядомая грамадская арганізацыя БХК, з якімі складанасцямі сутыкаліся праваабаронцы на пачатку 2000-х, і вырашэннем якіх праблем займалася грамадзянская супольнасць у часы станаўлення незалежнай Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 6 траўня, актывісты кампаніі “Вясны” “За чыстае паветра ў Наваполацку” Зміцер Салаўёў і Таццяна Мастыкіна збіралі подпісы ў г. Наваполацк за мадэрнізацыю ачыстных збудаванняў на заводзе “Палімір” . Акрамя гэтага была створана электронная петыцыя “За чыстае паветра ў Наваполацку”. Подпісы ў папяровым варыянце плануюць накіраваць не толькі Мінпрыроды, але і кіраўніцтву ААТ “Нафтан”.