- Катэгорыя: Вясна
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" і сацыяльная ініцыятыва Alpha Omega зладзілі сумеснае мерапрыемства ў межах глабальнай акцыі салідарнасціміжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, прысвечанае хуткаму дню нараджэння палітвязня Змітра Паліенкі.
- Катэгорыя: Вясна
Апублікаваны праект зменаў у Крымінальны кодэкс. Дакумент падрыхтаваны Саветам міністраў і ўнесены на разгляд у парламент. Стала вядома, што плануецца дэкрыміналізаваць дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Норма будзе пераведзена з крымінальнага кодэкса ў адміністратыўны.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 16 траўня ў Мінску да актывіста Іллі Міраненкі ўварваліся супрацоўнікі міліцыі, у той момант калі яго сваячка выходзіла з кватэры.
- Катэгорыя: Вясна
“Радыё Свабода” перадае, што 21 траўня ў Першамайскім судзе прысудзілі штрафы актывістам Леаніду Кулакову і Маі Навумавай. Пакаралі іх за пікет, які прайшоў у Мінску 26 красавіка. Тады некалькі актывістаў выйшлі да Акадэміі навук, насупраць месца збору ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху.
- Катэгорыя: Вясна
“Правы чалавека могуць быць рэалізаваныя тады, калі людзі інфармаваныя аб сваіх правах і ведаюць, як імі карыстацца” Томас Хамарберг
- Катэгорыя: Вясна
Чатыры вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, ГА “Беларусская асацыяцыя журналістаў” і Асветніцкая дабрачынная ўстанова “Камітэт Салідарнасць” прапануюць зацікаўленым, матываваным актывістам пашырыць свой практычны досвет і рэалізаваць уласны праект (ідэю) у адной з арганізацый.
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу 18 сакавіка а 6 гадзіны раніцы ў кватэру, дзе пражывае 17-гадовы хлопец Іван Камар, прыйшлі 4 супрацоўнікі міліцыі (з ГУБАЗ), двое з якіх былі ў цывільным. Яны паведамілі, што будзе праведзены ці то ператрус, ці то агляд нібы за распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы інтэрнэт. Таксама з іх словаў, супраць хлопца заведзена адміністрацыйная справа, але непасрэдных прычын і падрабязнасцяў справы ніхто не называў.
- Катэгорыя: Вясна
На сайце “Зручны горад” з’явілася петыцыя “За сапраўдную міліцыю – для ўсіх” супраць гамафобнага артыкула, размешчанага 20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі “Мы - за сапраўднае!”.