- Катэгорыя: Вясна
Журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова з Гомеля атрымала паведамленне за подпісам начальніка Светлагорскага райаддзела міліцыі Аляксандра Зязёткі пра спыненне супраць яе адміністрацыйнай справы, піша ГА "БАЖ". Супрацоўнік міліцыі спасылаецца на п. 3 ч. 1 артыкула 9.6 і артыкул 11.10 КаАП Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Дэлегацыі ў Савеце па правах чалавека ААН павінны падтрымаць падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, гаворацца ў сумесным лісце Фонда Дамоў правоў чалавека (HRHF), амерыканскай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 18 чэрвень, лідэру прафсаюза РЭП Генадзь Фядынічу паведамілі, што справа прафсаюзаў перададзена ў суд Савецкага раёну Менску. Пра гэта паведаміў намеснік пракурора Мінска Касцюкевіч, піша praca-by.info.
- Катэгорыя: Вясна
Мы можам прэтэндаваць на рэалізацыю многіх правоў, але далёка не ўсе яны адносяцца да катэгорыі “правы чалавека”. Не з’яўляюцца правамі чалавека, напрыклад, правы спажыўцоў і іншыя так званыя дагаворныя правы, якія рэгулююць адносіны паміж роўнымі суб’ектамі і могуць быць рэалізаванаыя без удзелу дзяржавы. Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем, што адрознівае правы чалавека і якія прыкметы іх існуюць?
- Катэгорыя: Вясна
У Віцебску 19 чэрвеня супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС затрымалі апазіцыянера і распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду. Па інфармацыі Радыё Свабода, гэта адбылося ў цэнтры гораду – ля дома № 28 насупраць амфітэатру, дзе ён звычайна распаўсюджвае беларускія выданні і сімволіку.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Леанід Свецік паведаміў сайту palitviazni.info, што не атрымлівае ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага лісты са студзеня гэтага году.
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 20 чэрвеня, у сядзібе Партыі БНФ прайшла прэзентацыя кнігі Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у беларускіх турмах».
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікоў аргкамітэта па абароне Курапатаў запрасілі на сёння, 20 чэрвеня, у Міністэрства культуры. Пра гэта БелаПАН паведаміў сустаршыня ствараемай партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец. Паводле яго слоў, прадстаўнікоў аргкамітэта па абароне Курапатаў прыме намеснік міністра культуры Аляксандра Яцко. Будзе абмяркоўвацца сітуацыя вакол працы забаўляльнага комплексу з рэстаранам „Поедем поедим”, які размешчаны за 50 метраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.