- Катэгорыя: Вясна
Пад час пікетавання рэстарана “Поедем поедим”, які адчыніўся ва ўрочышчы Курапаты ў зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій, 27 чэрвеня адбыўся інцыдэнт. Каля 17 гадзіны, як піша Радыё Свабода, аўтамабіль „Таёта“, у якім знаходзіліся 2 жанчыны, не зніжаючы хуткасці, паспрабаваў праехаць на тэрыторыю рэстарана. Аўтамабіль літаральна ўехаў у пікет і збіў актывіста Леаніда Кулакова з ног. Пікетоўцы выклікалі хуткую дапамогу і ДАІ. Алесь Туровіч пазней паведаміў, што ў шпіталі, куды яго адвезла хуткая, у яго дыягнаставалі пералом левай рукі. Яму наклалі гіпс, але пазней, пасля лякарні, Кулакоў ізноў далучыўся да пратэстоўцаў.
- Катэгорыя: Вясна
“Давайце паспрабуем падарыць яму свабоду!” – з такога закліка міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International напачатку траўня распачала глабальную акцыю ў падтрымку беларускага палітычнага вязня Змітра Паліенкі. Пра асноўныя накірункі акцыі салідарнасці і пра важнасць лістоў падтрымкі для вязня сумлення распавяла каардынатарка Amnesty International па Беларусі, Украіне і Малдове Айша Юнг. У міжнароднай кампаніі ў падтрымку Змітра Паліенкі задзейнічаны актывісты з розных куткоў света. Сярод іх Нямеччына, Нідэрланды, ЗША, Іспанія, Вялікабрытанія і Расія.
- Катэгорыя: Вясна
У "Гродзенскім цэнтры гарадскога жыцця" 26 чэрвеня пачаліся асветніцкія мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека. Гэта шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка прэзентавалі гарадзенцам комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
У Гародні 26 чэрвеня ў “Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця” распачаліся праваабарончыя ўікэнды. Гэта шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка ў першы дзень уікэндаў прэзентавалі гарадзенцам комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. Праваабаронцы правялі лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, адказалі прысутным на ўсе пытанні па гэтай тэме. Гарадзенцы мелі магчымасць атрымаць буклеты, коміксы на тэму смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску з 27 па 29 чэрвеня адбудзецца візіт прадстаўнікоў Парыжскай калегіі адвакатаў. Яны прадставяць рэкамендацыі нацыянальным органам улады і прымуць удзел у прэзентацыі новага сумеснага дакладу Парыжскай калегіі адвакатаў, Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Берасця вынесе 27 чэрвеня рашэнне па справе лекара-неўролага Цэнтральнай гарадской бальніцы Таццяны Фесікавай. Таццяна лічыць, што яе звальненне звязана з выступам аб шкодзе свінца на мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
- Катэгорыя: Вясна
25 чэрвеня Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіў шосты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38 сэсіі Савета па правах чалавека ААН.
- Катэгорыя: Вясна
Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў заявіў, што з 27 чэрвеня распачынае сухую галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1. Пра гэта праваабаронцам паведаміла ягоная маці Людміла Адамаўна, якой было прадстаўлена кароткатэрміновае спатканне. Ігар Гершанкоў таксама папярэдзіў маці, каб запланаваную на ліпень харчовую перадачу яна яму не перадавала.
- Катэгорыя: Вясна
Марына Багданава, маці памерлага ў СІЗА зняволенага Алега Багданава, накіравала скаргу генеральнаму пракурору А. Канюку на дзеянні былога следчага Жодзінскага ГОСК П. Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына.
- Катэгорыя: Вясна
28 чэрвеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя законапраекта "Аб свабодзе мірных сходаў", які быў падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднымі экспертамі ў гэтай галіне.