Зняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў ужо больш за 90 дзён трымае галадоўку ў расейскай калёніі, паведамляе Радыё Свабода.

Пра гэта паведамляецца на сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Жыццё Сянцова ў немінучай небяспецы. Суд над ім і прысуд не адпавядалі нормам міжнароднага права, заявілі экспэрты ААН.

Яны заклікалі расейскія ўлады вызваліць Сянцова «без папярэдніх умоў у тэрміновым парадку».

Нагадаем, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў зняволення паводле абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Расеяй Крыме. Сваю віну ён не прызнае.

14 траўня Сянцоў абвясціў галадоўку з патрабаваннем выпусціць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязняў. Ён неаднаразова заяўляў, што будзе трымаць яе «да канца».

14 жніўня стала вядома, што Крэмль адмовіў маці Сянцова ў памілаванні сына. Там спасылаюцца на закон і заяўляюць, што працэдура памілавання пачынаецца з асабістага хадайніцтва асуджанага, а ўкраінскі рэжысёр такога прашэння не падаваў.

Крыніца: Эксперты ААН заклікалі Расею вызваліць Сянцова «без папярэдніх умоў у тэрміновым парадку»