- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 14 чэрвеня на кватэры дырэктара агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая праходзіць ператрус. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у межах узбуджанай крымінальнай справы.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і сябра Рады арганізацыі Зміцер Салаўёў выказалі сваё стаўленне да сітуацыі вакол рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Паедзем, паядзім”, пабудаваным у Курапатах - ля месца масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій. Каля ўезду на тэрыторыю рэстарацыі праваабаронцы разгарнулі вялікую расцяжку з надпісам “Курапаты – месца злачынства і смутку”.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за трыццаць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі і ДАІ склалі на абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплеску “Паедзем-паядзім”, што паўстаў на месцы масавых пахаванняў ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.
- Катэгорыя: Вясна
12 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя кніг былых палітзняволеных Алеся Кіркевіча “Сем месяцаў у беларускай турме” і Міколы Дзядка “Фарбы паралельнага свету”. Гэтыя дзве кнігі ўвайшлі ў серыю “Беларуская турэмная літаратура”, распрацаваную Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Першыя кнігі з дадзенай серыі - "Еду ў Магадан" Ігара Аліневіча і "Бунт батанікаў" Зміцера Дразда – былі прэзентаваныя ў лістападзе мінулага года.
- Катэгорыя: Вясна
На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
- Катэгорыя: Вясна
28 чэрвеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя законапраекта "Аб свабодзе мірных сходаў", які быў падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднымі экспертамі ў гэтай галіне.
- Катэгорыя: Вясна
Сустаршыня ствараемай партыі БХД і актыўны абаронца Курапат Павел Севярынец агучыў на сваёй старонцы ў фэйсбуку праграму дзеянняў актывістаў на 12 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёр праваабарончага цэнтра "Вясна" Юрый Мяцельскі падаў пазоў да Міністэрства фінансаў аб спагнанні маёмаснай шкоды, грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патрабуе разабрацца з тымі, хто змяніў межы ахоўнай зоны месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій “Курапаты”, што дазволіла пабудаваць там рэстаранна-забаўляльны комплекс “Паедзем-паядзім”.
- Катэгорыя: Вясна
У Дуброўне раніцай 25 сакавіка актывістку Наталлю Стрэльчанку затрымалі з прымяненнем фізічнай сілы супрацоўнікі міліцыі, калі яна выходзіла з дому і збіралася паехаць у Мінск на дазволенае святкаванне Дня Волі, яе схапілі. Пасля затрымання жанчына была дастаўлена ў РАУС. Там яна са згоды міліцыянтаў змагла зрабіць некалькі званкоў, але міліцыянтам падалося, што яна фатаграфуе. У яе адабралі тэлефон і склалі пратакол за супраціўленне законным патрабаванням міліцыі (арт. 23.4 КаАП).