Яўген Скрабец Журналіста Яўгена Скрабца, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, 15 жніўня чакае суд у Лунінцы. Яго вінавацяць па ч.2 арт. 22.9 КаАП РБ «Незаконнае выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» за матэрыял, падрыхтаваны па выніках прэс-тура, арганізаваны Лунінецкай філіяй ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" нагадвае, што адным з пунктаў праграмы прэс-туру было наведванне фермерскай гаспадаркі Навіцкіх.  Па выніках сустрэчы выйшлі публікацыі не толькі ў мясцовых выданнях “Медиа-Полесье” і "Информ-прогулка", але і ў "Комсомольской правде", на "Радыё Рацыя".

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, пачатак суда запланаваны на 10 гадзін 30 хвілін. Журналісту-фрылансеру пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

Раней у судзе Лунінецкага раёна падобных спраў не разглядалі.

Крыніца: У Лунінцы судзяць берасцейскага журналіста