- Катэгорыя: Вясна
Актывіст анархічнага руху Мікалай Дзядок накіраваў скаргу ў Крупскі раённы аддзел Следчага камітэту з нагоды перавышэння супрацоўнікамі САХРа і ГУБАЗіК сваіх службовых паўнамоцтваў падчас затрымання анархістаў 30 чэрвеня ля Крупак.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 6 ліпеня, у судзе Маскоўскага раёна адбылося папярэдняе судовае паседжанне па разглядзе пазову валанцёра "Вясны" Юрыя Мяцельскага да Міністэрства фінансаў. Ён хоча спагнаць маёмасную шкоду, грашовую кампенсацыю маральнай шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.
- Катэгорыя: Вясна
3 ліпеня 2018 года ў Мінску планавалася акцыя пратэсту супраць незаконнага пераследу ўладамі кіраўнікоў прафсаюза РЭП і салідарнасці з пакаленнем, якое вызваліла Беларусь ад гітлерызму.
- Катэгорыя: Вясна
Незалежная журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова пабывала ў Гімалаях. Пасля вяртання яе наведаў участковы інспектар і склаў адміністрацыйны пратакол, паведамляе Прэс-служба БАЖ.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» запрашае на публічную дыскусію «На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны?».
- Катэгорыя: Вясна
Суд Партызанскага раёна Мінска 4 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык быў затрыманы напярэдадні па дарозе ў аэрапорт Менск-2, паведамляе сайт партыі БНФ. Ён збіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэнні міжнароднай камісіі польскага Сейму. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому ён выехаў, але ў Варшаве не з'явіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманы брутальна 3 ліпеня людзьмі ў цывільным, гарадзенскі грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў паведаміў, што 4 ліпеня яго аштрафавалі ў суде Кастрычніцкага раёна Гародні, пасля чаго адпусцілі дамоў.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла ЛГБТК-актывістка Віка Біран на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, суды Маскоўскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёна г. Мінска адправілі на дапрацоўку ў адпаведныя РУУСы ўсе тры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - "адзіночнага пікета". Менавіта так былі ацэненныя супрацоўнікамі міліцыі фотаздымкі з плакатам "Самі вы падробка", якія актывістка зрабіла на фоне будынкаў МУС, КДБ і Дому Ураду.