- Катэгорыя: Вясна
Праграма накіравана на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафесійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных органах.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” 30 чэрвеня ў мястэчку Смаляны адбыўся Праваабарончы шпацыр па мясцінах дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, людзі ў масках АМАП і людзі ў штацкім уварваліся ў клюб прыкладна ў 00.40 30 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
У скверы на бульвары Талбухіна 3 ліпеня ў 13.00 мела адбыцца «Акцыя вызвалення і салідарнасці», якую арганізоўваў Мікола Статкевіч. Несанкцыянаваную акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Каля 30 затрыманых ўдзельнікаў даставілі ў Першамайскі РУУС. Амаль усе былі адпушчаны без складання пратаколаў, але некаторых з іх пратрымалі больш за 6 гадзінаў.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт ААН па правах чалавека 28 чэрвеня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сямёна Беражнога, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года.
- Катэгорыя: Вясна
Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт Менск-2. Ён збіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэнні міжнароднай камісіі польскага Сейму. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому выехаў, але ў Варшаве не з'явіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны.
- Катэгорыя: Вясна
Пяцёра назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і БХК былі затрыманыя 3 ліпеня каля 13 гадзін у скверы па вуліцы Талбухіна ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскія актывісты Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці, планавалi правесці пiкет падчас урачыстасцяў у Гароднi. Iх заблакавала мiлiцыя ў доме. Аўтамабіль гаспадара падперлi машынай мiлiцыi i хлопцаў доўга чакалі каля пад’езда.
- Катэгорыя: Вясна
Анархісты вырашылі арганізаваць сустрэчу на прыродзе, але яе сарваў спецназ пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў у цывільным, пішуць naviny.by. Гэта адбылося 30 чэрвеня. Як распавёў Naviny.by адзін з відавочцаў Аляксандр Казлянка, каля 20 анархістаў сабраліся ў лесе пад Крупкамі, каб абмеркаваць розныя пытанні і пагутарыць. Прыкладна каля чатырох гадзін дня раздалася аўтаматная чарга, з-за дрэў выскачыў САХР (спецыяльны атрад хуткага рэагавання) разам з супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Усіх павалілі тварам у зямлю. Затым анархістаў ставілі на калені і прасілі на камеру назваць свае дадзеныя. Сярод затрыманых быў былы палітвязень Мікалай Дзядок. Яго трымалі ў кайданках. Увесь гэты час не спыняўся дождж.