Спецвыпуск газеты "Народная Воля" У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.

Такім чынам правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягваюць увагу грамадскасці да праблемаў смяротнага пакарання, у прыватнасці да ўмоваў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў.

Спецыяльна для спецвыпуска газеты матэрыялы на тэму смяротнага пакарання падрыхтавалі вядомыя пісьменнікі, публіцысты і паэты (Уладзімір Некляеў, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Паліна Сцепаненка і Аляксандр Фядута).

Распачалі інфармацыйную акцыю ў рэгіёнах 6 кастрычніка светлагорскія праваабаронцы і грамадскія актывісты. Алена Маслюкова, праваабаронца ПЦ “Вясна”, адзначыла, што мінакі ахвотна бралі прапанаваныя газеты.

Алена Маслюкова раздае
Алена Маслюкова раздае "Народную волю" ў Светлагорску

У панядзелак, 8 кастрычніка, падтрымалі інфармацыйную акцыю ў Магілёве і Баранавічах.

Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын адзначыў, што старэйшае пакаленне разбірала газеты больш ахвотна:

«Друкаваную прэсу яшчэ пакуль рана хаваць. Для людзей ва ўзросце інфармацыя ў газеце, асабліва па такім важным пытанні як смяротнае пакаранне, вельмі важная».

Аляксей Колчын раздае газеты ў Магілёве
Аляксей Колчын раздае газеты ў Магілёве

mspring.online піша, што ў Магілёве праваабаронцы і валанцёры раздалі амаль паўтысячы асобнікаў спецвыпуску газеты «Народная воля».

Баранавіцкія праваабаронцы актывісты таксама перадалі, што газеты “Народнай Волі” разышліся хутка.

baranavichi_volya.jpg
Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты

Праваабаронца "Вясны" Аляксандр Вайцешык перадаў, што з раздачай газет выходзілі ў самыя шматлюдныя месцы Баранавічаў.

baranavichi_volya_2.jpg
Праваабаронца "Вясны" Аляксандр Вайцешык

У аўторак, 9 кастрычніка, да акцыі далучыліся гарадзенскія праваабаронцы, піша "Гарадзенская вясна". Яны выйшлі на шматлюдны Скідзельскі рынак з раздачай спецвыпуску "Народная Воля", каб праінфармаваць гарадзенцаў пра праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі.

гарадзенскія праваабаронцы раздаюць

гарадзенскія праваабаронцы раздаюцьГарадзенскія праваабаронцы раздаюць "Народную Волю"

У гэты ж дзень інфармацыйныя акцыі адбыліся ў Гомелі, Бярозе, Барысаве, Рэчыці і іншых гарадах.

Гомель.

Андрэй Стрыжак раздае спецвыпуск Народнай Волі ў Гомелі.
Андрэй Стрыжак раздае спецвыпуск Народнай Волі ў Гомелі.

 Андрэй Стрыжак раздае спецвыпуск Народнай Волі ў Гомелі.

Бяроза.

Тамара Шчапёткіна падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.
Тамара Шчапёткіна падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.
Сяржук Русецкі падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.
Сяржук Русецкі падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.

Бярозаўскія праваабаронцы правялі акцыю на вуліцах Бярозы: дыскутавалі з людзьмі па адмене смяротнага пакарання, раздавалі  спецвыпуск “Народнай волі”. Многія гаражане выказваліся за смяротнае пакаранне, але значна менш, чым мінулымі гадамі. Калі пачынаеш размаўляць з людзьмі, чаму патрэбна адмяніць - мяняюць стаўленне. Патрэбна дапамога царквы і дзяржавы, каб сфармаваць у людзей цывілізаваны пагляд на гэтую праблему, да такога выніку прыйшлі праваабаронцы "Вясны" з Бярозы.

Барысаў.

Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.
Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.
Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.
Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.

У пятніцу, 5 кастрычніка, праваабаронцы "Вясны" правялі такую ж інфармацыйную акцыю ў Мінску. Правядзенне акцый чакаецца і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Тыдзень супраць смяротнага пакарання: Што? Дзе? Калі?

Крыніца: Рэгіёны: акцыі праваабаронцаў да Тыдня супраць смяротнага пакарання Фота Дапоўнена