- Катэгорыя: Вясна
Блогер Андрэй Павук праз суд дамагаецца права прысутнічаць на планёрках Акцябрскага райвыканкама. Да гэтага ён звяртаўся ў райвыканкам, але той яму адмовіў. Блогер звярнуўся са скаргай на дзеянні Акцябраскага райвыканкама і Акцябрскага раёнага Савета дэпутатаў Гомельскай вобласці, і суд узбудзіў грамадзянскую справу.
- Катэгорыя: Вясна
Месяц таму былы фігурат справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які пакараў яго годам “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона. На днях ён атрымаў адказ ад найвышэйшай судовай інстанцыі, у якім паведамляецца, што яго скарга застаецца без задавальнення, а прысуд у сіле.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіста Яўгена Скрабца, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, 15 жніўня чакае суд у Лунінцы. Яго вінавацяць па ч.2 арт. 22.9 КаАП РБ «Незаконнае выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» за матэрыял, падрыхтаваны па выніках прэс-тура, арганізаваны Лунінецкай філіяй ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
- Катэгорыя: Вясна
Пасля двухдзённага перапынку суд Савецкага раёна Мінска 15 жніўня працягвае разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс вядзе суддзя Марына Фёдарава.
- Катэгорыя: Вясна
Упраўленьне ДАІ УУС Менаблвыканкаму 14 жніўня аштрафавала на 3 базавыя велічыні адказнага сакратара КХП-БНФ, кіраўніка грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты Алеся Чахольскага за стварэньне аварыйнай сытуацыі ля рэстарацыі «Поедим поедим» у Курапатах. Падрабязнасці на Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Як ужо ўдалося высветліць праваабаронцам, суддзя суда Савецкага раёна Мінска Марына Фёдарава, якая зараз вядзе “справу прафсаюзоў”, за апошнія дзесяць гадоў правяла больш за 40 працэсаў па палітычна матываваных артыкулах. ПЦ “Вясна” папрасіў грамадскіх актывістаў і палітыкаў узгадаць самыя гучныя суды па адміністрацыйных справах, дзе старшынствавала Марына Фёдарава. Удзел у (не)санкцыянаваным мерапрыемстве
- Катэгорыя: Вясна
Як ужо ўдалося высветліць праваабаронцам, суддзя суда Савецкага раёна Мінска Марына Фёдарава, якая зараз вядзе “справу прафсаюзоў”, за апошнія дзесяць гадоў правяла больш за 40 працэсаў па палітычна матываваных артыкулах. ПЦ “Вясна” папрасіў грамадскіх актывістаў і палітыкаў узгадаць самыя гучныя суды па адміністрацыйных справах, дзе старшынствавала Марына Фёдарава. Удзел у (не)санкцыянаваным мерапрыемстве
- Катэгорыя: Вясна
Судовы працэс над лідарамі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам цягнецца ўжо трэці тыдзень запар.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Наша ніва", у «справе БелТА» сярод іншых абставін прыцягвала ўвагу тое, што Следчы камітэт апублікаваў імёны падазраваных і назвы кампаній, дзе яны працуюць, яшчэ да таго, як скончыліся вобшукі. А допыты і не пачыналіся.